30 красавiка 2024, aўторак, 19:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь выплаціла $83 мільёна пазыкі МВФ. Застаўся мільярд

23
Беларусь выплаціла $83 мільёна пазыкі МВФ. Застаўся мільярд

Беларусь пагасіла чарговую частку пазыкі па крэдыце Міжнароднага валютнага фонду.

Усяго ў гэтым месяцы выплачана 83,6 мільёнаў даляраў.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства фінансаў.

«21 чэрвеня 2013 года Рэспубліка Беларусь у мэтах выканання сваіх абавязацельстваў па крэдыце «стэнд-бай» МВФ ажыццявіла чарговае пагашэнне асноўнай пазыкі ў памеры 54,7 мільёнаў СДР (эквівалентна 83,6 мільёнам даляраў)», - гаворыцца ў паведамленні.

Гэта ўжо сёмы плацёж у бягучым годзе, з пачатку года выплаты Беларусі па крэдыце МВФ дасягнулі 610,7 мільёнаў даляраў. Усяго ў 2013 годзе Беларусь павінна вярнуць крэдытору 1 мільярд 630 мільёнаў даляраў. Гэтая сума ўключае ў сябе частковае пагашэнне крэдыту і адсоткі па ім.

Беларускія ўлады не пакідаюць планаў папрасіць яшчэ адзін крэдыт у МВФ. У прыватнасці, пра гэта неаднаразова заяўляла старшыня праўлення Нацбанка Надзея Ермакова.

Аглядная місія Міжнароднага валютнага фонду пад кіраўніцтвам Дэвіда Хофмана працавала ў Менску з 14 па 25 сакавіка. Кіраўнік місіі раскрытыкаваў беларускія ўлады за паспешнасць у паслабленні эканамічнай палітыкі і папракнуў Нацбанк за паспешлівае зніжэнне стаўкі рэфінансавання да 28,5% на фоне рэзкага росту інфляцыі ў першыя два месяцы 2013 года. Таксама былі падвергнутыя крытыцы планы ўладаў разагнаць рост ВУП у 2013 годзе да 8,5%.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках