30 красавiка 2024, aўторак, 21:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леў Марголін: Рубель трымаецца не на Пракаповічы, а на крэдытах Расеі

15
Леў Марголін: Рубель трымаецца не на Пракаповічы, а на крэдытах Расеі

А, па словах Ермаковай, іх пакуль не будзе.

Такім чынам эканаміст Леў Марголін пракаментаваў сайту charter97.org новую заяву беларускага віцэ-прэм'ера аб тым, што дэвальвацыі не будзе.

«На мой погляд, не варта залішне давяраць ні словам спадарыні Ермаковай, ні словам Пятра Пракаповіча. Да гэтага часу ўдавалася ўтрымліваць курс беларускага рубля да замежных валют. Але гэта, перш за ўсё, не іх заслуга, а заслуга Расеі і расейскіх крэдытаў. Да канца года яны ў лепшым выпадку атрымаюць апошні транш крэдыту Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС у 440 мільёнаў даляраў і не больш за тое. Чакаць пасля гэтага няма чаго. Гэта пацвердзіла і сама Ермакова, калі сказала, што больш на крэдыты АКФ не разлічвае», - адзначыў эканаміст.

Эксперт падкрэсліў, што за апошні месяц золатавалютныя рэзервы Беларусі знізіліся.

«Яны будуць памяншацца і далей. І калі не будзе знешніх крэдытаў, то адзіным спосабам іх ўтрымання будзе продаж дзяржмаёмасці. Гэта і будзе крытэрам. Калі пачнецца продаж, то можна будзе ўтрымацца ад чарговай дэвальвацыі і ўтрымаць курс беларускага рубля, выйсці па сярэдняй зарплаце на 600 даляраў да канца года. Калі ж маёмасць не будзе прадавацца, пра такую магчымасць можна забыцца. Пра гэта гаварыў нават Лукашэнка», - дадаў Леў Марголін.

Ён таксама адзначыў яшчэ адну асаблівасць, што на працягу апошніх паўтара гадоў даляр у Беларусі дэвальваваўся амаль на чвэрць.

«Гэта значыць, што сёння ў Беларусі можна купіць на адзін даляр на чвэрць менш, чым у пачатку 2012 года. Я лічу, што калі да канца годзе зарплату ўдасца павысіць да 600 даляраў, то каштоўнасць аднаго даляра будзе яшчэ менш. Можна будзе купіць ўжо не на чвэрць, а на трэць менш.

Гэта вельмі важна, таму што за паўгода ў ЗША інфляцыя склала 0,2%, а ў Беларусі даляравая інфляцыя склала больш за 5% за гэтыя паўгода», - падсумаваў эканаміст.

Нагадаем, учора былы кіраўнік Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Пётр Пракаповіч заявіў, што падставаў для дэвальвацыі беларускага рубля няма.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках