30 красавiка 2024, aўторак, 15:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БПЦ выступіла за адмену смяротнага пакарання

86
БПЦ выступіла за адмену смяротнага пакарання

Беларуская праваслаўная царква звяртае ўвагу на неабходнасць адмены смяротнага пакарання ў Беларусі.

21 чэрвеня ў Доме міласэрнасці адкрыўся круглы стол «Рэлігія і смяротнае пакаранне», арганізаваны Радай Еўропы.

У сустрэчы прымаюць удзел прадстаўнікі традыцыйных канфесій, заканадаўчай і судовай улады Рэспублікі Беларусь, дэлегаты Рады Еўропы, дыпламаты, праваабаронцы, паведамляе прэс-служба Менскай епархіі.

Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Мітрапаліт Філарэт накіраваў удзельнікам круглага стала вітанне, якое абвясціў прэс-сакратар Менскага Епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Сергій Лепін.

«Беларуская Праваслаўная Царква настойліва звяртала ўвагу грамадскасці на праблему смяротнага пакарання яшчэ ў дзевяностых гадах мінулага стагоддзя. У 1996 годзе напярэдадні ўсенароднага рэферэндуму, на якім, сярод іншага, абмяркоўвалася пытанне аб смяротным пакаранні, мы заклікалі беларускі народ адмовіцца ад такой меры пакарання.

«Мы, хрысціяне, не можам апраўдваць смяротнае пакаранне, бо гэта грэх забойства... Жыццё любога чалавека належыць яго Творцы, Богу. Не мы, грэшныя людзі, даравалі быццё чалавеку, - не нам і пазбаўляць чалавека існавання. Бо за жыццё кожнага з нас Гасподзь Ісус Хрыстос аддаў сваё жыццё, зведаўшы пакуты, знявагі, здзекі і смерць на Крыжы... Дзяржава, якая карае сваіх грамадзян, кожны раз нанова распінае Хрыста» - такой была наша пазіцыя ў год рэферэндуму. На сёння яна засталася нязменнай», - падкрэслівае Прадстаяцель Беларускай Царквы.

У праграме круглага стала - пасяджэнні па тэмах «Пытанне адмены смяротнага пакарання і перспектывы адмены смяротнага пакарання ў Рэспубліцы Беларусь» і «грамадскія і прававыя аспекты адмены смяротнага пакарання», якія прадугледжваюць чытанне дакладаў і дыскусію.

Рэспубліка Беларусь - адзіная краіна ў Еўропе і СНД, дзе ўжываецца смяротнае пакаранне. У 2013 годзе было вынесена 3 смяротныя прысуды.

Яшчэ ў 2011 годзе Беларуская праваслаўная царква (БПЦ) распаўсюдзіла заяву, у якой паведамлялася, што царква не знайшла «вычарпальных звестак», якія б зрабілі хрысціянскае стаўленне да праблемы смяротнага пакарання адназначным.

Напісаць каментар 86

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках