18 траўня 2024, Субота, 23:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Футбалісты “Полацка” байкатавалі матч: няма грошай на заробкі

31
Футбалісты “Полацка” байкатавалі матч: няма грошай на заробкі

“Полацк” не адправіцца на матч 10-га тура чэмпіянату Беларусі ў першай лізе супраць “Смаргоні”.

Гульцы вырашылі байкатаваць матч праз запазычанасць заробку. Футбалісты не атрымлівалі грошы 2,5 месяца, піша Goals.by.

АБФФ ведае аб існуючай праблеме. Федэрацыя прапанавала “Полацку” аўтобус для арганізацыі выезду. Аднак, сутнасць праблемы ў затрымцы заробку гульцам клубу.

Пасля трэніроўкі футбалісты раз'ехаліся па дамах.

Матч “Смаргонь” – “Полацк” павінен быў адбыцца сёння ў 18.00.

Фінансавыя праблемы назіраюцца ў многіх беларускіх клубах. Так, 16 чэрвеня матч паміж “Ведрычам” і “Гарадзеяй” быў затрыманы праз забастоўку рэчыцкіх футбалістаў. Гульцы “Ведрыча” наважылі затрымаць пачатак матчу праз фінансавыя праблемы ў клубе. У прыватнасці, яны не атрымлівалі заробку ўжо, як мінімум, тры месяцы.

У канцы мая футбалісты “Дынама-Брэст” у знак пратэсту супраць запазычанасці заробку таксама затрымалі пачатак матчу са “Славіяй” на 10 хвілін. Заўзятары на трыбунах стадыёна падтрымалі іх. Яны пачалі скандаваць лозунгі з патрабаваннем адстаўкі старшыні Брэсцкага аблвыканкама Канстанціна Сумара. Гульцы клуба не атрымлівалі заробак больш за чатыры месяцы.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках