18 траўня 2024, Субота, 16:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Невядомыя адкрылі агонь па менчуках на прыпынку

212

(Абноўлена - 11.35) Тры чалавекі шпіталізаваныя ў выніку страляніны па прыпынку грамадскага транспарту ў Менску.

22 чэрвеня ў Менску сярод белага дня невядомыя абстралялі людзей на прыпынку грамадскага транспарту. Мяркуючы па аповядах сведак, стралялі з акна аўтамабіля з пнеўматычнага пісталета, паведамляе тэлеканал ОНТ.

Інцыдэнт адбыўся каля станцыі метро “Партызанская”. Невядомыя стралялі з машыны цёмнага колеру, якая выязджала з горада. Пасля стрэлаў кіроўца праехаў на чырвоны сігнал святлафора і ўцёк з месца здарэння. Пацярпелых трое, усе яны шпіталізаваныя. Найбольш сур'ёзна параненая дзяўчына - куля трапіла ёй у шыю або шчаку. Яна жыве насупраць ў гасцініцы “Турыст”.

Падазраваныя былі затрыманыя ў ноч з 22 на 23 чэрвеня ў Менскай вобласці, перадае БелТА. Вядуцца следчыя дзеянні. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі.

Што паслужыла нагодай да нападу - пакуль невядома. Следчыя пакуль не вылучаюць ніякіх версій.

Варта адзначыць, што падобныя хуліганскія выпадкі пачасціліся ў Менску.

Напісаць каментар 212

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках