5 траўня 2024, Нядзеля, 22:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі турыст у Крыму паўтарыў «подзвіг» айца Фёдара з «12 крэслаў»

14
Беларускі турыст у Крыму паўтарыў «подзвіг» айца Фёдара з «12 крэслаў»

На скалах ў крымскім Судаку ў горную пастку трапіў беларускі турыст. Здымалі яго з дапамогай прафесійных альпіністаў.

Як паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у Галоўным упраўленні Дзяржаўнай службы Украіны па надзвычайных сітуацыях у Аўтаномнай Рэспубліцы Крым, 20 чэрвеня ў 23.40 паступіла паведамленне аб тым, што на гары Алчак-Кая просіць дапамогі чалавек.

«Па прыбыцці на месца здарэння было ўстаноўлена, што мужчына 1984 года нараджэння, які пражывае ў Рэспубліцы Беларусь, не ў стане самастойна спусціцца з гары», - праінфармавалі ратавальнікі.

Няўдачлівы турыст быў спушчаны на роўную паверхню з дапамогай альпінісцкага рыштунку. Медыцынскай дапамогі яму не спатрэбілася.

Алчак-Кая - працяглая гара з крутымі, на поўдзень і ўсход абрывістымі схіламі жаўтлявага адцення. Вышыня - каля 152 м над узроўнем мора. Наведваць Алчак можна самастойна - уздоўж скалы прасечаная турыстычная сцяжынка.

Фота: krim.biz.ua

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках