5 траўня 2024, Нядзеля, 17:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Для замены пліткі запатрабуюць праект

230
Для замены пліткі запатрабуюць праект

Каб пакласці ламінат у пакоі або падлогавую плітку на кухні, спатрэбяцца распрацоўка праекта і розныя ўзгадненні.

Такое патрабаванне ўтрымліваецца ў новых правілах перапланіроўкі і перабудовы кватэр, зацверджаных пастановай Савета Міністраў ад 16 траўня 2013 года № 384.

У пераліку рамонтна-будаўнічых работ, для якіх неабходнае ўзгадненне (дазвол) мясцовага выканаўчага і распарадчага органа (адміністрацыі раёна), а таксама распрацоўка праектнай дакументацыі, значыцца «змена канструкцыі падлогі». Гэта значыць, як растлумачыў карэспандэнту агенцтва «Менск-Навіны» намеснік дырэктара ЖРЭА Завадскога раёна Юрый Гур, замена аднаго падлогавага пакрыцця на іншае - лінолеўма на ламінат, паркета на каўралін і г. д. Прычым маецца на ўвазе пакрыццё, якое было ў кватэры на момант прыняцця новага дакумента, а не толькі пакладзенае пры здачы дома ў эксплуатацыю.

Такі парадак існаваў з 2006 года, аднак пастановай Саўміна ад 20 кастрычніка 2010 года № 1526 у яго былі ўнесеныя змены: уласнікам і наймальнікам кватэр дазволілі без распрацоўкі праекта і якіх-небудзь узгадненняў мяняць падлогавае пакрыццё не толькі на тое, якое мае аналагічныя тэхнічныя характарыстыкі.

- Як следства, у жыллёвыя службы стала паступаць больш скаргаў на гучныя гукі з суседніх кватэр - іх гаспадары, укладваючы пакрыццё з ламінату, не заўсёды прытрымліваліся тэхналогіі. Пры гэтым механізмы ўздзеяння на такіх жыхароў былі вельмі абмежаваныя, - адзначыў Юрый Гур.

Камунальнікі спадзяюцца, што з прыняццем новых правілаў сітуацыя спарадкуецца: ініцыятару новай канструкцыі падлогі акрамя распрацоўкі праекта і іншых абавязацельстваў цяпер трэба будзе заключыць дамову на ажыццяўленне тэхнічнага нагляду, а апошняе слова скажа прыёмачная камісія.

Нагадаем, гэтым жа дакументам вызначаны парадак атрымання дазволу ўсталёўкі на дахах і фасадах шматкватэрных жылых дамоў індывідуальных антэн і іншых канструкцый у адносінах да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

Напісаць каментар 230

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках