5 траўня 2024, Нядзеля, 18:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Увядзенне тэхрэгламенту адклалі. А дзе дакумент?

34
Увядзенне тэхрэгламенту адклалі. А дзе дакумент?

Прадпрымальнікі патрабуюць апублікаваць дакумент аб пераносе тэрміну ўступлення ў сілу тэхрэгламенту МС па лёгкай прамысловасці.

Ірына Яскевіч, сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі, адзін з лідараў прадпрымальніцкага руху, каментуе адтэрміноўку ўвядзення тэхрэгламенту на тэрыторыі РБ.

Увечары 20 чэрвеня з’явілася інфармацыя пра тое, што пасля нарады ў Пракаповіча ўлады прынялі рашэнне аб пераносе тэрмінаў увядзення тэхнічнага рэгламенту для ІП да 1 ліпеня 2014 года, паведамляе прэс-служба АГП.

«Мы лічым, што гэта рашэнне з'явілася адказам на прыпыненне нашай дзейнасці, пра што мы заявілі масавай падачай нулявых дэкларацый па ўсёй краіне, - кажа Ірына. - Я не лічу гэта перамогай, але гэта надзея на тое, што нас пачулі. Па-першае, адтэрміноўка - гэта не вырашэнне пытання, гэта часовая мера. Прыняцце ўмоваў, якія прапісаныя ў гэтым тэхрэгламенце, невыканальныя для ІП Беларусі ў прынцыпе, хоць цяпер, хоць праз год. Адпаведна, патрэбная не проста адтэрміноўка ўвядзення, але змяненне ўмваоў, каб яны сталі ўзаемапрымальнымі.

Па-другое, дакумента, аб якім паведамляецца ў шэрагу СМІ, мы не бачылі. Ёсць неафіцыйная інфармацыя, што службы стандартызацыі і падатковай інспекцыі, а таксама выканкамы нейкія тлумачэнні ў сувязі з гэтай сітуацыяй атрымалі. Больш за тое, пра гэта гаварылася па дзяржаўных каналах ТБ, на сходах ІП, якія арганізоўваюць выканкамы. Але, паўтаруся, ні на сайце Мінюста, ні ў афіцыйным друку дакумента няма. Нас пераконваюць ісці працаваць, пры гэтым мы не ведаем, якія ўмовы нам прапануюцца, ці будуць, напрыклад, прызнавацца на тэрыторыі Мытнага саюза сертыфікаты краін-партнёраў па МС. Яснасці няма і ў дачыненні да тавараў з ЕС.

У дадзены момант ІП працягваюць падачу нулявых дэкларацыі і настойваюць на нявыплаце падатку да з'яўлення афіцыйнага дакумента, пра існаванне якога было заяўлена».

Нагадаем, тэхнічны рэгламент Мытнага саюза «Аб бяспецы прадукцыі лёгкай прамысловасці» прадугледжвае дакументальнае пацвярджэнне якасці тавараў. У тым ліку тых, што ўвозяцца ў Беларусь з Расеі, хоць гэта адзіная мытная прастора.

Каб атрымаць неабходныя дакументы, трэба або пацвердзіць расейскую сертыфікацыю якасці, або аддаць частку тавару на спецыяльную экспертызу.

Першапачаткова гэты рэгламент павінен быў уступіць у сілу яшчэ з 1 студзеня 2013 года. Але пасля мінулай хвалі незадаволенасці была прадастаўленая адтэрміноўка.

20 чэрвеня стала вядома, што прадпрымальнікам, магчыма, будзе прадстаўленая адтэрміноўка яшчэ на год - да 1 ліпеня 2014 года. 20 чэрвеня прадпрымальнік Анатоль Шумчанка атрымаў гэтую інфармацыю ад дырэктара дэпартамента па прадпрымальніцтве Міністэрства эканомікі Беларусі Аляксандра Груздава.

Аднак афіцыйна дакумент да гэтага часу не апублікаваны. Забастоўкі прадпрымальнікаў супраць увядзення тэхрэгламенту прайшлі ў Віцебску, Пінску і Гродне.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках