17 траўня 2024, Пятніца, 20:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мясніковіч не разумее, чаму беларусы едуць на шопінг у Вільню

221
Мясніковіч не разумее, чаму беларусы едуць на шопінг у Вільню

Прэм'ер-міністр запатрабаваў ствараць у Менску больш прывабных акупных аб'ектаў.

Пра гэта Міхаіл Мясніковіч заявіў на нарадзе ў Менгарвыканкаме, перадае БелТА. Яна прайшла па выніках азнаямлення прэм'ер-міністра і старшыні сталічнага гарвыканкама з ходам падрыхтоўкі горада да святкавання 3 ліпеня.

«У сталіцы робіцца вельмі шмат: і новага будаўніцтва, і рэканструкцый, і работ па доглядзе. Хацелася б, каб у Менску, у цэнтры і ў жылых раёнах, было больш сапраўды ўтульных, кампактных, прывабных месцаў і аб'ектаў. Калі гэта, напрыклад, скверык, ён павінен быць выкананы з любоўю», - адзначыў прэм'ер-міністр.

Міхаіл Мясніковіч падкрэсліў, што безгаспадарчага стаўлення і паказушнасці ў гэтым выпадку быць не павінна. У якасці магчымых праектаў могуць выступіць, напрыклад, кавярня, плоскасныя спартыўныя збудаванні.

«Варыянтаў можа быць шмат. Гэта запатрабавана людзьмі. Трэба абудзіць ініцыятыву» - сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Прэм'ер-міністр адзначыў, што «існуе шырокі прастор» для таго, каб у Менску ствараліся камерцыйныя праекты. Пры гэтым ён падкрэсліў, аб'екты, якія ствараюцца і існуюць, у прыватнасці спорту і вольнага часу, павінны акупляць сябе.

Прэм'ер-міністр таксама звярнуў увагу на тое, колькі грошай вывозяць сталічныя жыхары ў блізкае замежжа, Вільню, Варшаву, прымежныя гарады, трацяць іх на шопінг, наведванне розных аб'ектаў забавак.

«Няўжо мы не можам гэтыя грошы пакінуць тут?» - звярнуўся да кіраўніцтва сталіцы прэм'ер-міністр.

Напісаць каментар 221

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках