19 траўня 2024, Нядзеля, 4:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

N.R.M. і Guano Apes выступілі на фестывалі ў Польшчы

2

Беларуская група прыняла ўдзел у фестывалі Europejski Stadion Kultury у польскім горадзе Жешуў.

Ён пачаўся 28 чэрвеня і будзе доўжыцца два дні, паведамляе Radio Rzeszow.

Мерапрыемства адкрылася канцэртам, у якім разам з польскімі гуртамі прынялі ўдзел калектывы з іншых краін, у тым ліку NRM з Беларусі. Выступ у прамым эфіры паказаў тэлеканал TVN.

Беларускі гурт N.R.M. згуляў разам з папулярным польскім гуртом Myslovitz: музыкі выканалі ўласныя кампазіцыі, а таксама беларускі варыянт песні палякаў «Peggy Brown» і, адпаведна, польскую версію песні беларусаў «Pramień».

Таксама у канцэрце прынялі ўдзел Zakopower і SunSay (Украіна), Hey і Jimi Tenor&Kabu (Фінляндыя), Voo і Alim Qasimov (Азербайджан), Julia Marcell і Alina Orlova (Літва), Coma (Германія).

Завяршыў мерапрыемства вялікі выступ групы Guano Apes з праграмай «You Can't Stop Me».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках