6 траўня 2024, панядзелак, 12:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Бабруйску амапаўская «Газэль» урэзалася ў гледачоў (Відэа)

370
У Бабруйску амапаўская «Газэль» урэзалася ў гледачоў (Відэа)

(абноўлена - 02.25) Натоўп раз'юшаных бабруйчан учыніў самасуд над амапаўцам.

29 чэрвеня падчас паказальных выступленняў падраздзяленняў АМАП у рамках святочных мерапрыемстваў 626-годдзя горада Бабруйска амапаўская «Газэль» урэзалася ў натоўп. Пра гэта charter97.org паведамілі відавочцы.

«Прыбылі машыны рэанімацыі і хуткай дапамогі. У аднаго чалавека сур'ёзныя пашкоджанні. Фотаздымка была забароненая», паведаміла сведка.

Натоўп раз'юшаных жыхароў накінуўся на кіроўцу-амапаўца і збіў яго.

Інцыдэнт адбыўся каля 14:00 на вуліцы М. Горкага.

Інфармацыю карэспандэнту charter97.org пацвердзілі ва УУС Бабруйскага гарвыканкама, аднак, адзначылі, што самасуду над амапаўцам не было. З-за ДТЗ пацярпелі людзі. Сур'ёзна пацярпеў адзін чалавек.

Падрабязнасцямі таго, што адбылося, падзялілася адна з чытачак сайта charter97.org:

«Я стаяла ў метры ад трагедыі. «Газэль» на хуткасці выехала на тратуар і ўрэзалася ў натоўп гледачоў. Некалькі чалавек падмяла пад сябе. Асабліва не пашанцавала маладзенькай прыгожай дзяўчыне. У яе пералом нагі са зрушваннем (так лекар з «хуткай» сказаў), пашкоджанае плячо сур'ёзна і на шыю наклалі павязку. Яе на насілках павезлі ў бальніцу. Астатнія абышліся лёгкімі ўдарамі і спалохам.

І самае подлае - пасля заканчэння выступлення АМАПу хадзіў мужчына сярэдніх гадоў у касцюме з бэджыкам «Арганізатар фестывалю «Вянок дружбы-2013», але прозвішча на бэджыкі не было і ўсім расказваў, што гэта была інсцэніроўка і так было задумана па плане і пацярпелых няма…»

Відэа: Аляксандр Ірхо

Напісаць каментар 370

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках