30 красавiка 2024, aўторак, 1:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Рыжкоў: Без расейскіх грошай Лукашэнка - банкрут

74
Уладзімір Рыжкоў: Без расейскіх грошай Лукашэнка - банкрут

Расейскі апазіцыянер не выключае, што ў Беларусі будзе дэфолт.

Беларусь шмат у чым жыве за кошт расейскай эканамічнай дапамогі. Калі б яе не было, то рэжым Аляксандра Лукашэнкі ўжо даўно быў бы банкрутам, заявіў расейскі апазіцыянер, сустаршыня партыі «РПР-ПАРНАС» Уладзімір Рыжкоў у размове з charter97.org у Вільні.

«Беларусь шмат у чым жыве за кошт расейскай эканамічнай дапамогі. Калі б не было гэтай дапамогі, Лукашэнка ўжо даўно быў бы банкрутам. Кожны раз, калі ў яго сканчаюцца грошы, ён прыходзіць да Уладзіміра Пуціна, і Пуцін яму іх дае. За кошт гэтага жыве Беларусь», - падкрэсліў расейскі апазіцыянер, каментуючы эканамічную сітуацыю ў краіне.

На просьбу коратка вызначыць адносіны Расеі і Беларусі, Рыжкоў адказаў: «Калі коратка, то лукашэнкаўская Беларусь - гэта сатэліт Расеі».

«Беларусь захоўваецца як суверэнная краіна, але не з'яўляецца незалежнай краінай пры Лукашэнку, - дадаў ён. - Трэба разумець, што калі разарваць фінансавую пупавіну паміж Масквой і Менскам, то Беларусь патрапіць у найцяжэйшы фінансава-эканамічны крызіс. У яе ўжо зараз велізарныя пазыкі, слабы бюджэт і калі не будзе прамога фінансавання Масквы, у Беларусі будзе дэфолт. Прычына і ў Лукашэнку, і ў слабасці беларускай эканомікі, яна слабая без знешняй падтрымкі».

Напісаць каментар 74

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках