30 красавiка 2024, aўторак, 2:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША размесцяць у Польшчы элементы СРА

28
ЗША размесцяць у Польшчы элементы СРА

Дзяржсакратар Джон Кэры адхіліў здагадкі аб тым, што Вашынгтон пайшоў на саступкі Расеі, скарэктаваўшы свае планы стварэння сістэмы СРА.

Пра гэта было заяўлена пасля яго сустрэчы з міністрам замежных спраў Польшчы Радаславам Сікорскім, якая адбылася ўчора ў амерыканскай сталіцы, перадае тэлеканал Euronews.

«Мы вельмі задаволеныя, што, нарэшце, у нас ёсць невялікая, але кваліфікаваная амерыканская прысутнасць у Польшчы, і амерыканскія і польскія F-16 трэніруюцца разам. Мы таксама будзем вітаць супрацьракетную абарону, і ўсе практычныя пагадненні на гэты конт ужо гатовыя», - сказаў Радаслаў Сікорскі.

У другой палове траўня ў Польшчы прайшлі вучэнні амерыканскай і польскай ваеннай авіяцыі, у якой з боку ЗША прынялі ўдзел 150 чалавек і 6 самалётаў F-16.

У сваю чаргу, Джон Кэры пацвердзіў, што нядаўняе рашэнне ЗША перанесці на нявызначаны тэрмін разгортванне так званага чацвёртага этапу сістэмы супрацьракетнай абароны не азначае, што ЗША адмаўляюцца ад планаў па СРА ў Еўропе, у тым ліку і ў Польшчы. Паводле яго слоў, ЗША паслядоўна рэалізуюць трэці этап разгортвання СРА, які дзякуючы новым тэхналогіям дасць лепшыя функцыянальныя вынікі. Кэры падкрэсліў, што гэта рашэнне не з'яўляецца саступкай Расеі, перадае РІА «Новости».

Раней ЗША апавясцілі Расею, што не стануць рэалізоўваць чацвёрты этап, але не выключылі, што могуць паскорыць разгортванне так званага трэцяга этапу СРА. У Маскве лічаць, што амерыканскі праект супрацьракетнай абароны пагражае бяспецы Расеі, бо яна можа быць накіраваная на стрымліванне расейскага ракетнага патэнцыялу.

Як лічаць многія эксперты, Крэмль разлічвае выкарыстоўваць Беларусь у якасці процівагі еўрапейскаму эшалону СРА ЗША.

Гэтым шмат у чым тлумачацца і расейскія эканамічныя прэферэнцыі Менску.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках