29 красавiка 2024, панядзелак, 23:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стывена Сігала клічуць прадаваць расейскую зброю

7
Стывена Сігала клічуць прадаваць расейскую зброю

Амерыканскаму акцёру Стывэну Сігалу могуць прапанаваць рэкламаваць за мяжой стралковую зброю, вырабленую заводам імя Дзегцярова.

Як паведаміў віцэ-прэм'ер Дзмітрый Рагозін, амерыканская знакамітасць магла б дапамагчы расейскім збройнікам «прасоўваць брэнд на знешнім рынку, на міжнародных буйных выставах, паказваць (прадукцыю) у параўнанні з лепшымі ўзорамі амерыканскай і ў цэлым заходняй зброі».

Акрамя таго, Рагозін адзначыў, што вырабленая заводам зброя становіцца ўсё лепш і больш запатрабаванай, паведамляе НТВ.

«Вы гатовыя біцца зубамі і інтэлектам з амерыканцамі, і калі амерыканцы гатовыя вас рэкламаваць і падтрымліваць - гэта кажа пра многае, кажа пра тое, што мы вучымся працаваць на рынках барацьбы карпарацый новымі метадамі», - заявіў віцэ-прэм'ер РФ.

Адзначым, што Стывен Сігал у апошні час зачасціў у Расею. У мінулую суботу, 1 чэрвеня, герой баявікоў пабываў у разбуранай тэрарыстамі школе ў Беслане. Акцёра ўзрушыла ўбачанае, і ён паабяцаў прысвяціць астатак свайго жыцця барацьбе з тэрарызмам.

А за тыдзень да гэтага Сігал наведаў у Чачні Рамзана Кадырава. Акцёр не толькі ўбачыў здольнасці мясцовых сілавікоў і ўзоры вайнахскага дойлідства, але і станцаваў лезгінку.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках