29 красавiка 2024, панядзелак, 22:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

90-я

16

З'явіўся мультымедыйны гістарычны праект, прысвечаны падзеям у Беларусі ў 90-я гады.

90-я ў Беларусі - гэта амаль забыты час. Між тым, гэта быў перыяд драйву і развіцця: ішла палітычная барацьба, хуткімі тэмпамі развівалася культура, з'яўляліся новыя СМІ. Стваралася беларуская нацыя - еўрапейская і свабодная.

На жаль, захавалася не так шмат сведчанняў таго часу - у школьных падручніках дзевяностыя замоўчваюцца, дысертацыі аб сучаснай Беларусі не абараняюцца, а ў інтэрнэце ўспамінаў пра той час не так шмат - інтэрнэт у беларусаў толькі пачне з'яўляцца ў канцы дзесяцігоддзя.

«Сайт 90s.by - гэта спроба зафіксаваць час, даведаўшыся пра яго ад ключавых дзеючых асоб: палітыкаў, пісьменнікаў, грамадскіх дзеячаў, бізнесменаў і журналістаў. На сайце на працягу 2013 з'явяцца 100 артыкулаў пра асноўныя падзеі 1990-1999 гадоў. Усе артыкулы на сайце заснаваныя на інтэрв'ю, а таксама газетах і відэахроніках таго часу», - кажуць стваральнікі сайта.

На сайце можна знайсці мноства фатаграфій тых часоў.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках