29 красавiка 2024, панядзелак, 23:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нобелеўскі лаўрэат прарочыць глабальны застой у эканоміцы

62
Нобелеўскі лаўрэат прарочыць глабальны застой у эканоміцы

Тэхналогіі, якія цяпер выкарыстоўваюць ва ўсім свеце, падыходзяць да канца свайго існавання.

Шмат якія краіны будуць вымушаныя плаціць за памылкі апошніх дзясяткаў гадоў - што замест фундаментальнай навукі ўкладваліся ў практычныя тэхналогіі, якія прыносілі хуткі плён. Эканамісты і людзі, якія хоць нешта разумеюць у эканоміцы, мяркуюць, што гэта пачатак глабальнага застою, сказаў у інтэрв'ю РБК Нобелеўскі лаўрэат Андрэй Гейм. Былы расейскі навуковец, а цяпер грамадзянін Нідэрландаў надоечы вярнуўся ў Маскву «паляпшаць навуку» і абараніць ад шалу крытыкі міністра адукацыі Дзмітрыя Ліванава, піша NEWSru.com.

«Прыгадайце: дзесяць гадоў назад мы змянялі кампутары кожныя два гады - настолькі хутка яны паляпшаліся. Цяпер, калі мы мяняем кампутар або мабільны тэлефон, паляпшэнні мінімальныя. Яны ў тым, як ён выглядае, а не нейкая тэхналогія туды ўкладзеная», - кажа фізік .

Ён са шкадаваннем адзначае, што эканоміка і навука адлучаны адзін ад аднаго. Пад ціскам рынкаў, якія хочуць толькі прыбытку - як мага больш і як мага хутчэй, скарачаюцца капіталаўкладанні ва ўніверсітэцкую і акадэмічную навуку, у фундаментальныя даследаванні.

«Тыя кампаніі, якія ўкладваюць на 50 гадоў наперад, проста не выжываюць у гэтай сістэме», - канстатуе вучоны.

У дзяржавы і падаткаплатнікаў да навукі абывацельскае стаўленне, скардзіцца Гейм. «Новыя прарыўныя тэхналогіі, напрыклад тэхналогіі «халоднага тэрмаяда» (халодны ядзерны сінтэз - меркаваная з'ява, да гэтага часу пераканаўча не даследаваная; на яго спадзяюцца як на крыніцу таннай энэргіі наўзамен нафты) фінансуюцца выключна дзяржавамі, і падаткаплатнікі гэтых краін незадаволеныя, што дагэтуль нічога не зрабілі». Падганяюць і ўлады - той жа амерыканскі кангрэс вінаваціць навукоўцаў, што «не ўкладваюцца ў тэрміны», хоць ні пра якія канкрэтныя тэрміны ў такіх сур'ёзных даследаваннях не можа быць гаворкі.

«Homo sapiens - не надта рацыянальныя жывёлы, каб зразумець, што без крыніцы энэргіі чалавецтва асуджанае на хуткае знікненне. Гэтая пагроза чамусьці нікога не палохае, але гэтая пагроза цалкам рэальная і павінна здарыцца хутчэй, чым праз 50 гадоў. Пакуль спадзяемся на нафту...»- дзеліцца асцярогамі Гейм.

Не спрыяе імкліваму развіццю навукі і той факт, што «за апошнія 50 гадоў, пасля таго, як скончыліся «халодная і гарачая» вайна, чалавецтва жыве ў вельмі камфартабельных варунках». «Мазгі ў гэтым камфорце пакрыліся тонкім пластом тлушчу», - разважае фізік.

«Гэта, вядома, штамп, але войны і ваенная прамысловасць стымулявалі капіталаўкладанні ў навуку. Тыя ж спадарожнікі, тыя ж палёты на Месяц былі справакаваныя гонкай узбраенняў, - нагадвае ён і падсумоўвае: - Калі б якая-небудзь камета пагражала чалавецтву, псіхалогія б змянілася».

Што да навукі ў Расеі, то, як сказаў Нобелеўскі лаўрэат, праблема хабару з'яўляецца галоўнай перашкодай для яе правільнага развіцця. «За тыя грошы, што пайшлі на «Сколкава», можна было б чатыры мяшаных акадэмгарадкі пабудаваць. З «Роснано» тое ж самае здарылася. Тыя ж самыя праграмы ўкладання ў высокія тэхналогіі існуюць у Нарвегіі, Арабскіх Эміратах. Але чамусьці, як заўсёды, у Расеі атрымалася бюракратыя і карупцыя. «Роснано» выкарыстоўвалі зусім не ў тых мэтах, у якіх павінны былі», - кажа ён.

Замежнікам, якія ведаюць толькі некалькі расейскіх слоў, слова «откат» знаёма гэтак жа, як «здравствуйте» і «за здоровье», паскардзіўся Андрэй Гейм.

Напісаць каментар 62

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках