19 траўня 2024, Нядзеля, 7:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Смеццеправоды ў шматпавярхоўках ліквідуюць

194
Смеццеправоды ў шматпавярхоўках ліквідуюць

Мінпрыроды, Мінжылкамгас і Мінбудархітэктуры прапануюць заварыць смеццеправоды.

Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі, прысвечанай Сусветнаму дню аховы навакольнага асяроддзя, першы намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Віталь Кулік, перадае БелТА.

«Дзеючая ў рэспубліцы сістэма смеццеправодаў перашкаджае паасобнаму збору адходаў. І зараз вырашаецца пытанне адмовы ад яе на карысць больш экалагічных рашэнняў», - сказаў ён. Віталь Кулік дадаў, што ведамства падтрымлівае як дзеянні па ліквідацыі смеццеправодаў, так і ўкараненне ў дзеючыя смеццеправоды дадатковых аддзяленняў для паасобнага збору адходаў.

Зараз з усіх беларускіх гарадоў дамы без смеццеправодаў ёсць толькі ў Гомелі, дзе з 1995 года згодна з рашэннем Гомельскага гарвыканкама праводзіцца эксперымент пад назвай «Жыццё без смеццеправодаў». Вопыт выкарыстання смеццеправодаў з функцыяй сартавання адходаў па відах ў Беларусі пакуль не апрабаваны.

Жыхары Менска ўжо скардзіліся на тое, што ў некаторых шматпавярхоўках заварваюць смеццеправоды. У Менгарвыканкаме ў адказ паведамілі, што плануюць цалкам перайсці на кантэйнеры для збору другаснай сыравіны.

Як адзначыў Віталь Кулік, укараненне ў рэспубліцы смеццеправодаў новага тыпу тэхнічна магчыма, але патрабуе сур'ёзных выдаткаў. Больш выгадна цалкам адмовіцца ад іх.

Напісаць каментар 194

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках