22 траўня 2024, Серада, 0:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арыштаваны дырэктар Дэпартамента ветнагляду Мінсельгаса?

26
Арыштаваны дырэктар Дэпартамента ветнагляду Мінсельгаса?

Дырэктар Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі Беларусі Васіль Жукаў затрыманы і знаходзіцца пад вартай.

Пра гэта charter97.org паведаміў чытач сайта.

«Стала вядома, што дырэктар Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Жукаў Васіль Патапавіч затрыманы і знаходзіцца пад вартай. У дэпартаменце ён працуе нядаўна, і яго арышт звязаны не з цяперашняй яго дзейнасцю, а з ранейшым месцам працы (у 2005-2011 гадах ён быў дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Белэнергаснабкамплект» - заўв. сharter97.org). Афіцыйным СМІ і чыноўнікам Міністэрства забаронена агучваць гэтую інфармацыю», - падкрэсліў чытач.

У самым дэпартаменце дадзеную інфармацыю нашаму сайту ўскосна пацвердзілі.

«Васіль Патапавіч цяпер на бальнічным. Невядома, калі з ім можна будзе звязацца. У бліжэйшы час гэта наўрад ці магчыма», - паведамілі ў прыёмнай Дэпартамента ветнагляду.

Нагадаем, арышты высокапастаўленых прадстаўнікоў улады здараюцца ў Беларусі даволі часта. Найбольш гучныя - гэта справы з удзелам старшыні Гомельскага гарвыканкама Викторa Піліпца, намесніка міністра ўнутраных спраў Беларусі Яўгена Палудня, начальніка галоўнага ўпраўлення ўласнай бяспекі МУС, падпалкоўніка міліцыі Уладзіміра Кротава. Таксама на карупцыйных злачынствах часта трапляюцца «дэпутаты» ўсіх узроўняў.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках