19 траўня 2024, Нядзеля, 15:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Жэліба: Крызіс не толькі ў эканоміцы, але і ў галовах чыноўнікаў

20
Барыс Жэліба: Крызіс не толькі ў эканоміцы, але і ў галовах чыноўнікаў

Улады не могуць зразумець, што трэба жыць па законах рынкавай, а не камандна-адміністрацыйнай эканомікі.

Такое меркаванне сайту charter97.org выказаў эканаміст Барыс Жэліба, каментуючы пераход «Пінскдрэва» на чатырохдзённы працоўны тыдзень.

«Самая хворая кропка нашай эканомікі - гэта запасы гатовай прадукцыі на складах прадпрыемстваў. Яны ўжо дасягнулі рэкорднага ўзроўню і не менш, чым у 2009 годзе, калі ўсе краіны ахапіў сусветны крызіс, у тым ліку і Расею. Але праблема заключаецца ў тым, што на сённяшні дзень сусветнага крызісу ў ранейшых аб'ёмах няма. У 2009 годзе ён спаў, расейскі рынак адкрыўся, і гэтыя запасы пакрысе разышліся. І вастрыня пытання менавіта ў тым, калі адкрыюцца замежныя рынкі, расейскі рынак, і ці адкрыецца ён для беларускай прадукцыі. Экспартная прадукцыя таго ж «Пінскдрэва» ў асноўным ідзе на расейскі рынак», - упэўнены эксперт.

Навуковец лічыць, што пераход на чатырохдзёнку з'яўляецца вымушаным рашэннем.

«Сёння трэба забыцца пра рост ВУП і накіраваць усе намаганні на тое, каб прадаць гэту прадукцыю, як на ўнутраным, так і на знешнім рынку. І, вядома, заняцца пытаннямі яе якасці і канкурэнтаздольнасці, а таксама хоць бы тэхналагічнай і тэхнічнай мадэрнізацыяй. Я ўжо не кажу пра тое, што трэба мяняць вытворчыя адносіны, формы ўласнасці і гэтак далей. На сённяшні дзень правільна не выпускаць прадукцыю, якая не карыстаецца попытам. Лепш перайсці на чатырохдзёнку і адправіць людзей у датэрміновыя адпачынкі», - перакананы эканаміст.

Ён адзначыў, што крызіс не проста ў эканоміцы, але яшчэ ў думках і галовах чыноўнікаў, якія не могуць асэнсаваць таго, што трэба жыць па законах рынкавай, а не камандна-адміністрацыйнай эканомікі.

«Яе трэба мадэрнізаваць не ў тэхнічным і тэхналагічным сэнсе, пра што сёння вядуцца размовы на ўзроўні кіраўніцтва і чынавенства. Трэба мадэрнізаваць вытворча-эканамічныя адносіны, выходзіць на іншыя рынкі, павялічваць, у тым ліку, і ўнутраны попыт. Неабходна ўшчыльную заняцца інфраструктурнай перабудовай. Калі сітуацыя з запасамі палепшыцца, гэта будзе амярцвляць капітал і грошы, як кажуць, «абаротку». Таму трэба выкарыстоўваць усе намаганні, у тым ліку прадаваць па больш нізкіх коштах, у растэрміноўку, лізінг, па сабекошце і гэтак далей, але выйсця можа і не быць», - сказаў на заканчэнне Барыс Жэліба.

Нагадаем, з 1 чэрвеня прадпрыемства «Пінскдрэў» перайшло на чатырохдзённы працоўны тыдзень. Загад аб гэтым быў падпісаны генеральным дырэктарам прадпрыемства Аляксандрам Суднікам 29 траўня.

Рабочых адпраўляюць у вымушаныя адпачынкі, але пры гэтым усім кіраўнікам даручана працягваць строга выконваць усе намечаныя вытворчыя планы.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках