18 траўня 2024, Субота, 7:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Нямцоў: Лукашэнка баіцца, што яго зрынуць і разлічвае на расейскія базы

52
Барыс Нямцоў: Лукашэнка баіцца, што яго зрынуць і разлічвае на расейскія базы

Размяшчэнне ў Беларусі расейскай базы - чарговая спроба беларускага правадыра «выбіць» грошы з Масквы.

Пра гэта ў інтэрв'ю RFI заявіў адзін з лідараў расейскай апазіцыі Барыс Нямцоў.

«Дыктатар баіцца, што яго скінуць, дыктатару патрэбныя грошы. Ён разглядае размяшчэнне расейскіх вайсковых баз, як магчымасць захаваць сваю ўладу, дамагчыся яшчэ дадаткова з Расеі фінансавай падтрымкі. Тут усё парушаецца без выключэння. У тым ліку і нейтральны статус. У Беларусі, як і ў Расеі, усё парушаецца», - сказаў расейскі палітык.

Разам з тым, Барыс Нямцоў мяркуе, што да кіраўніцтва базай беларускага правадыра не падпусцяць.

«Я не думаю, што расейская вайсковая база будзе знаходзіцца ў руках Лукашэнкі. Яго проста не падпусцяць да гэтых комплексаў. Пуціну гэтыя базы патрэбныя, у яго ж комплекс магутнасці імперыі і г.д. Яны яму патрэбныя для гандлю з амерыканцамі. А Лукашэнку патрэбныя для таго, каб падвышаць арэндную плату за базы і таргавацца наконт нафты і газу. Пуцін Лукашэнку так ненавідзіць, што ніякімі базамі, ніякімі авіяпалкамі Лукашэнка кіраваць не будзе. Можаце нават не перажываць. А тое, што расейскі бюджэт і расейскі народ будуць вымушаныя за амбіцыі Пуціна плаціць чарговыя мільярды, - вось гэта вось, на жаль, праўда».

На думку Барыса Нямцова, рэальнай пагрозы Захаду ад размяшчэння расейскіх вайсковых аб'ектаў у Беларусі не будзе.

«Рэч у тым, што карупцыя ў расейскім войску такая, што нешта такое там зрабіць, пагрозлівае ім будзе вельмі цяжка. Яны блефуюць, яны бразгаюць зброяй, прычым зусім не ў тым кірунку, дзе ў Беларусі і Расеі ёсць пагроза. Трэба гэта разумець. У Расеі зусім іншыя пагрозы. Расейскія ўлады абсалютна неадэкватныя. Яны, напрыклад, правялі дэмілітарызацыю расейска-кітайскай мяжы. Былі б на іх месцы нават савецкія военачальнікі, яны б сказалі - вы што, вар'яты? У нас там наогул няма ніводнага авіяпалка. А тут ёсць. Мабыць, чакаюць, што агрэсіўныя такія-сякія палякі зараз дойдуць да Масквы. І як у 1612 спаляць яе. Вар'яты проста. А ваш зараз будзе выкручваць рукі Пуціну, а Пуцін будзе плаціць за ўсё напоўніцу, цяпер кошт будзе вышэйшы, чым у Чарнаморскага флоту».

Нагадаем, аб стварэнні новай вайсковай базы на тэрыторыі Беларусі стала вядома 23 красавіка. Пра гэта заявіў міністр абароны Расеі Сяргей Шайгу на сустрэчы з Лукашэнкам.

«Мы пачынаем разгляд плана для стварэння тут расейскай авіяцыйнай базы з самалётамі-знішчальнікамі, спадзяемся, што ў 2015 годзе тут з'явіцца авіяцыйны полк. У 2013 годзе мы створым авіяцыйную камендатуру тут і паставім першае дзяжурнае звяно баявых знішчальнікаў», - адзначыў кіраўнік вайсковага міністэрства Расеі.

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках