19 траўня 2024, Нядзеля, 9:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КНДР і Паўднёвая Карэя правялі перамовы ўпершыню за два гады

10
КНДР і Паўднёвая Карэя правялі перамовы ўпершыню за два гады

Першая за два гады рабочая сустрэча афіцыйных прадстаўнікоў КНДР і Паўднёвай Карэі на мяжы дзвюх дзяржаў.

Для перамоў дзвюх дэлегацый, у кожную з якіх уваходзіла па тры чалавекі, выстарчыла 45 хвілін, піша NEWSru.com.

Падчас першага этапу кансультацый, які прайшоў у павільёне "Дом супакою", абедзве стораны прадставілі пытанні парадку дня, якія кожная са старон хацела б абмеркаваць на будучай на гэтым тыдні ў Сэуле міністэрскай сустрэчы. Як паведаміла міністэрства аб'яднання Рэспублікі Карэя, перамовы "закліканыя ўмацаваць давер паміж Сэулам і Пхэньянам, а таксама спрыяць зніжэнню напружанасці на Карэйскай паўвыспе".

Раніцай "стораны абмяняліся думкамі наконт тых пытанняў, якія яны мерацца закрануць на сустрэчы міністраў. Цяпер дэлегацыі абвясцілі перапынак, каб абмеркаваць прапановы кожнай стараны", цытуе ІТАР-ТАСС прадстаўніка ўрада Паўднёвай Карэі.

Час пачатку другога кола пакуль не вызначаны, і гэтае пытанне будзе ўзгодненае праз дзейныя афіцыйныя каналы сувязі. Дзеля гэтага нават была адноўленая сувязь Пханмунджома з Паўднёвай Карэяй, паведамляе "Інтэрфакс".

Сустрэча прадстаўнікоў кіраўніцтва Паўднёвай Карэі і КНДР стала магчымая пасля таго, як у чацвер была апублікаваная заява прадстаўніка паўночнакарэйскага Камітэта за мірнае аб'яднанне Карэі, у якім змяшчалася прапанова да Сэула правесці афіцыйныя перамовы пра эканамічнае супрацоўніцтва, а таксама пра аднаўленне турыстычных паездак паўднёвакарэйцаў у курортную зону ў Кымгансане. Урад Паўднёвай Карэі прыняў прапанову Пхэньяна і выступіў з прапановай у адказ аб правядзенні сустрэчы на міністэрскім узроўні 12 чэрвеня.

Фото: Reuters

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках