17 траўня 2024, Пятніца, 15:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гродзенскі суд знайшоў парушэнні ў дзеяннях суддзі па справе Belarus Press Photo

4
Гродзенскі суд знайшоў парушэнні ў дзеяннях суддзі па справе Belarus Press Photo

Але адмовіўся распачынаць супраць Аляксандра Давыдава дысцыплінарную вытворчасць.

У красавіку суддзя Ашмянскага раёна адмовіўся дапусціць сябраў ГА “БАЖ” і РПГА “Беларускі хельсінкскі камітэт” ў якасці прадстаўнікоў грамадскасці ў працэс аб прызнанні альбомаў “Прэс-фота Беларусі 2011” экстрэмісцкімі матэрыяламі.

Прадстаўнікі ГА “БАЖ” і РПГА “БХК” мелі намер бараніць арганізатараў фотаконкурсу і выказаць у працэсе пазіцыю сваіх грамадскіх аб’яднанняў, што прадугледжана беларускім заканадаўствам, паведамляе прэс-служба “БАЖ”.

У адказ на адмову суддзі ГА “БАЖ” звярнулася ў Гродзенскі абласны суд з патрабаваннем прызнаць вынікі суда неправамоцнымі, а суддзю Аляксандра Давыдава прыцягнуць да дысцыплінарнай адказнасці.

У сваім адказе, датаваным 28 чэрвеня, Гродзенскі абласны суд прызнаў парушэнні з боку суддзі Аляксандра Давыдава і паведаміў ГА “БАЖ”, што ў сувязі з дапушчанымі парушэннямі ў адрас старшыні суда ў Ашмянах быў накіраваны ліст з указаннем прадухіліць падобныя выпадкі.

Разам з тым старшыня Гродзенскага абласнога суда Аляксандр Грынкевіч прыняў рашэнне не прыцягваць Аляксандра Давыдава да дысцыплінарнай адказнасці "з улікам ранейшага яго добрасумленнага стаўлення да выканання службовых абавязкаў".

Фота: budzma.org

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках