Рыяна пераблытала Польшчу з Даніяй (Відэа)
23- 10.07.2013, 12:25
- 26,015
Зорка выкрыкнула са сцэны «Данія! Я адчуваю вашу любоў!», цяпер палякі патрабуюць ад арганізатараў канцэрта вяртання грошай за квіткі.
На канцэрце ў польскім горадзе Гдыня спявачка Рыяна з'явілася п'янай, піша «Комсомольская правда в Украіне».
Зорку падтрымлівалі пад рукі адразу двое ахоўнікаў, а яна хісталася і няўпэўнена ішла. Гэты эпічны выхад на сцэну фанаты знялі на тэлефоны. Калі Рыяна, з паўгадзінным спазненнем, нарэшце змагла ўварвацца на сцэну, абураныя фаны пачалі свісцець.
У адказ Рыяна абвясціла: «Данія! Я адчуваю вашу любоў!».
Нямала палякаў адразу ж сышлі з канцэрту. Цяпер яны патрабуюць у арганізатараў шоў вяртання грошай за квіткі. Аднак, большасць гледачоў усё ж такі засталася і атрымалі асалоду ад выступлення развясёлай Рыяны.