3 траўня 2024, Пятніца, 11:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маральныя вырадкі з МУС

72
Маральныя вырадкі з МУС

У распараджэнні сайта charter97.org маецца спіс удзельнікаў нападу на экс-кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева, якое адбылося 19 снежня 2010 года.

Прозвішчы гэтых людзей мы называлі два гады таму. Паколькі пракуратура «не можа» знайсці ўдзельнікаў нападу, публікуем іх яшчэ раз.

Паводле інфармацыі charter97.org, у нападзе на калону кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева за 30 хвілін да заканчэння галасавання ўдзельнічаў зборны атрад з «правераных» баевікоў спецпадраздзялення МУС «Алмаз» і АМАПа.

У касцяк гэтай групы, па папярэдняй інфармацыі, уваходзілі наступныя супрацоўнікі СПБТ «Алмаз»: Н.Карпянкоў, А.Баразінец (майстар спорту па кікбоксінгу), І.Бяляснікаў, А.Дзядкоў (майстар спорту па самба і рукапашным баі), І. Сафін (майстар спорту па рукапашным боі), А.Бугаенка (кандыдат у майстры спорту па рукапашным боі), К.Цюшэўскі, В.Сарокін, П.Латко, А.Шынкарэнка і іншыя.

Супрацоўнікі палка міліцыі спецыяльнага прызначэння ГУУС Менгарвыканкама: А.Шынкарык, А. Шапарэнка, В.Ялак, А.Цітоў, В.Чухліб, С.Кісель, Р.Куляшоў і іншыя.

Нагадаем, суд Цэнтральнага раёна Менска сёння адмовіў экс-кандыдату ў прэзідэнты Беларусі, лідару кампаніі «Гавары праўду!» Уладзіміру Някляеву ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце нападу на яго 19 снежня 2010 года.

Напісаць каментар 72

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках