15 траўня 2024, Серада, 23:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вінаваты ў аварыі ў Маскве - армянскі кіроўца на спісаным «Камазе»

49

Колькасць ахвяр страшнай аварыі ў Расеі вырасла да 18 чалавек.

Грузавік «КамАЗ», які рэзнуўся ў аўтобус у «новай Маскве», быў зняты з уліку яшчэ вясной, паведамілі крыніцы ў праваахоўных органах. Паводле звестак на вечар суботы, трагічнае ДТЗ забрала жыцці 18 чалавек, стан многіх пацярпелых застаецца цяжкім. Пры гэтым на відэа з месца відаць, што грузавік перад сутыкненнем страціў кіраванне: кіроўца спрабаваў павярнуць, але «КамАЗ» пачаў перакульвацца і на вялікай хуткасці ўехаў у аўтобус, у якім было каля 60 чалавек, піша NEWSru.com.

Праз моцны ўдар аўтобус разваліўся напалову, а з кузава перакуліўшагася «КамАЗа» ў салон пасыпаўся друз. Таму эвакуацыя людзей з салона аўтобуса была абцяжараная: шмат каго давялося не проста выцягваць, а адкопваць. Пасля ДТЗ былі шпіталізаваныя 25 чалавек, усяго пацярпелі каля 60, рапартавала Міністэрства аховы здароўя.

У суботу ўвечары пачалося апазнанне загінуўшых, паводле стану на 19:30 апазнаныя сем целаў, у тым ліку дзяўчынка 2007 нараджэння. Урад Масквы аб'явіў панядзелак днём жалобы.

Ананімныя крыніцы адразу двух агенцтваў сцвярджаюць, што «КамАЗ» быў спісаны некалькі месяцаў таму. У паведамленнях паказвалася, што грузавік з вясны «ездзіць з транзітнымі нумарамі». Сітуацыя патрабуе тлумачэнняў, бо на фота з месца ДТЗ відаць, што нумары ў «КамАЗа» стандартныя: ЕУ614Н, 77-га рэгіёну. Гэта значыць выдадзеныя ў Маскве, і прытым даволі даўно.

Устаноўлена, што грузавіком кіраваў 46-гадовы грамадзянін Арменіі, які за мінулы год шэсць разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнні ПДР. Паводле папярэдніх звестак, ён быў цвярозы. Пры гэтым на відэа з месца трагедыі відаць, што ад удару яго выкінула з кабіны, ён пераляцеў праз аўтобус і пасля гэта нават устаў на ногі.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках