19 траўня 2024, Нядзеля, 0:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінпрам не заўважае заваленых складоў

4
Мінпрам не заўважае заваленых складоў

У міністэрстве прамысловасці лічаць нармальнай сітуацыю са складскімі запасамі на прадпрыемствах металургічнай галіны.

«Я не бачу вялікай праблемы ў тым, што ў металургічных прадпрыемстваў затавараныя склады», - заявіў начальнік упраўлення металургіі і станкаінструментальнай прамысловасці міністэрства прамысловасці Беларусі Алег Лашкевіч у аўторак на прэс-канферэнцыі ў Менску.

Ён адзначыў, што ў цяперашні час у ААТ «Беларускі мэталургічны завод» складскія запасы гатовай прадукцыі складаюць каля 70% сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці. З агульнага аб'ёму нерэалізаванай прадукцыі больш паловы складае металакорд.

Яшчэ адно буйное прадпрыемства галіны - ААТ «Магілёўскі металургічны завод» (ММЗ) мае складскія запасы ў памеры 120% сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці.

«У асноўным запасы тут - гэта зварныя трубы. Але цяпер мы бачым тэндэнцыю, што будаўнічая галіна, дзе гэтая прадукцыя запатрабаваная, будзе набіраць аб'ёмы, таму крытычнай сітуацыі на прадпрыемстве няма», - сказаў Лашкевіч.

Ён падкрэсліў, што такі від прадукцыі ММЗ, як адліваны шрот, з'яўляецца запатрабаваным на рынку, і прадпрыемства ў перспектыве плануе пашыраць яго вытворчасць.

«Хаця на іншых прадпрыемствах машынабудавання сітуацыя са складскімі запасамі складаная», - дадаў Лашкевіч.

У сваю чаргу намеснік гендырэктара БМЗ Юрый Малчанаў адзначыў, што ў пачатку 2013 года, грунтуючыся на прагнозах спецыялістаў па развіццю рынку металапрадукцыі, завод сфармаваў партфель заказаў. Згодна з кантрактамі, на працягу года БМЗ абавязаўся адгрузіць спажыўцам 105 тыс. тон металакорду.

«У першым квартале адгрузка ішла выдатна, але ў другім квартале ўсе абвалілася. Занадта рэзка звярнулі вытворчасць нашы партнёры з Еўразвяза, расейскі рынак (аўтамабільная прамысловасць) за красавік асеў на 11%», - растлумачыў Малчанаў.

У той жа час ён адзначыў, што ў цяперашні час БМЗ прапрацоўвае магчымасць экспарту металакорду ў Кітай. «Ужо адпраўленая пробная партыя прадукцыі для вывучэння, чакаем замовы на прамысловую партыю», - сказаў прадстаўнік прадпрыемства.

Ён таксама адзначыў, што на наступным тыдні БМЗ пачынае пастаўкі прадукцыі ў Індыю, ужо пачаліся адгрузкі ў Эквадор і Бразілію, аднаўляецца экспарт у Японію.

З падобнай заявай прадстаўнікі Мінпрама выступалі ў траўні. Праўда пасля гэтага прадстаўнікі ўладаў неаднаразова заяўлялі пра праблему затаваранасці складоў беларускіх прадпрыемстваў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках