29 красавiка 2024, панядзелак, 16:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віталя Кутузава дыскваліфікавалі на 3,5 гады

6
Віталя Кутузава дыскваліфікавалі на 3,5 гады

Беларускі футбаліст удзельнічаў у дамоўных матчах.

Федэрацыя футбола Італіі (FIGC) дыскваліфікавала 20 футбалістаў, замяшаных у справе аб арганізацыі дамоўных матчаў.

Адзін з пакараных - беларускі форвард Віталь Кутузаў. Найбольшую дыскваліфікацыю зарабіў Масіма Ганчы - 4 гады, піша "Прессбол".

Усе пакараныя гульцы праходзілі па справе аб матчах «Бары» супраць «Трэвіза» (0:1, травень 2008 года) і «Салернітаны» (2:3, травень 2009 года), паведамляе La Gazzetta dello Sport. Усе футбалісты прызнаныя вінаватымі альбо ў арганізацыі дамоўных матчаў, альбо ў адмове аб інфармаванні футбольных органаў і паліцыі аб падрыхтоўцы такіх гульняў.

4 гады дыскваліфікацыі - Масіма Ганчы. 3 гады і 7 месяцаў дыскваліфікацыі - Жан-Франсуа Жыйе, Джанлука Галаса. 3 гады і 6 месяцаў дыскваліфікацыі - Рафаэле Б'янка, Сімон Баномі, Франчэска Капута, Віталь Кутузаў, Даніэле Дэ Вецце, Лука Фуско, Стэфана Гумберці, Алесандра Парызі, Іван Райчыч, Вінчэнца Сантарува.

Для 33-гадовага выхадца з Пінска дыскваліфікацыя на 3,5 гады - вельмі сур'ёзнае пакаранне. Пра рэакцыю Віталя Кутузава на рашэнне FIGC пакуль нічога не вядома.

24 і 25 ліпеня спецыяльнае пасяджэнне разгледзіць сітуацыю з матчамі «Лацыё» - «Джэноа» і «Лечэ» - «Лацыё». Рашэнне FIGC будзе важным для капітана «лацыяле» Стэфана Маўры, якога раней арыштоўвалі па справе аб «дамоўніках».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках