18 траўня 2024, Субота, 14:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мадура знайшоў жонку ў пракуратуры

11
Мадура знайшоў жонку ў пракуратуры

Прэзідэнт Венесуэлы ажаніўся з былым генеральным пракурорам краіны.

Пра гэта Нікалас Мадура распавёў на нарадзе з губернатарамі, якая прайшла ў прэзідэнцкім палацы. Паводле яго слоў, цэрымонія шлюбу прайшла напярэдадні, 15 ліпеня, у прысутнасці сваякоў, піша Lenta.ru.

Жонкай Мадура стала Сілія Флорэс (Cilia Flores), з якой ён ужо шмат гадоў жыў у грамадзянскім шлюбе. «Хоць душой мы і ўсё роўна былі разам, мы вырашылі такім чынам паказаць прыклад умацавання сямейных сувязяў», - патлумачыў Мадура.

Сілія Флорэс і Нікалас Мадура ўваходзілі ў склад кіраўніцтва «Руху пятай рэспублікі», які ў 1998 годзе прывёў да ўлады Уга Чавеса. Пасля таго, як у 2006 годзе Нікалас Мадура пакінуў пасаду спікера парламента, гэтую пасаду заняла Сілія Флорэс і заставалася на ёй да 2011 года. Пасля гэтага яна заняла пасаду генеральнага пракурора краіны.

Нікалас Мадура стаў кіраўніком Венесуэлы ў красавіку 2013 года, пасля смерці Уга Чавеса. Апазіцыя не прызнала вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і правяла масавыя акцыі пратэсту, якія скончыліся сутыкненнямі з паліцыяй і ахвярамі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках