15 траўня 2024, Серада, 12:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасажыраў цягніка ў Вільню будуць правяраць на менскім вакзале

12
Пасажыраў цягніка ў Вільню будуць правяраць на менскім вакзале

Аднак пакуль у Дзяржпамежкамітэце не называюць дакладных тэрмінаў адкрыцця пункта.

Беларускія памежнікі арганізуюць пашпартны кантроль пасажыраў, якія накіроўваюцца са станцыі Менск-Пасажырскі ў Вільню і назад, непасрэдна на чыгуначным вакзале беларускай сталіцы.

Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-цэнтры Дзяржпамежкамітэта, каментуючы змены, унесеныя ўказам Лукашэнкі №309 ад 15 лiпеня 2013 года ва ўказы №313 ад 10 траўня 2006 года і №373 ад 7 жніўня 2007 года.

У прыватнасці гэтыя змены прадугледжваюць адкрыццё на станцыі Менск-Пасажырскі пункта пропуску і ўступаюць у сілу з 1 студзеня 2015 года. Аднак пакуль у памежным ведамстве не называюць дакладных тэрмінаў адкрыцця пункта.

«Гэта залежыць ад таго, калі будзе створаная адпаведная інфраструктура. Неабходны цэлы комплекс мерапрыемстваў, у тым ліку многія пытанні адносяцца да кампетэнцыі БЧ», - растлумачылі ў памежным камітэце.

Нагадаем, літоўскі бок ўжо стварыў аналагічны тэрмінал на чыгуначным вакзале Вільні для пасажыраў, якія выязджаюць у Менск ці вяртаюцца назад. Такі парадак дзейнічае з траўня 2013 года. Аднак у Літве вырашылі часова вярнуцца да ранейшага парадку надгляду пасажыраў. Гэта звязана з праблемай чэргаў. У Літоўскіх чыгунках спасылаюцца на тое, што чэргі ўзнікаюць, так як у памежнікаў Літвы бракуе персаналу.

Колькасць пасажыраў, якія вандруюць паміж сталіцамі Беларусі і Літвы, якія падзяляюць 187 км, імкліва расце: у 2012 годзе яна склала 269 тыс. чалавек, што на 65,6% больш, чым годам раней. У першым квартале бягучага года маршрутам скарысталіся 76 тыс. пасажыраў - на 30% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Улады Беларусі і Літвы плануюць, што пасля абнаўлення інфраструктуры, шляхоў гэтага ўчастка і іх электрыфікацыі паездка скароціцца да двух гадзін. Тады цягнікі будуць рухацца хутчэй аўтамабіляў, вымушаных стаяць у чэргах на мяжы. З 2015 года паміж Менскам і Вільняй плануюць пусціць двухпавярховыя электрацягнікі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках