18 траўня 2024, Субота, 14:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жанчыну, якую шукаў увесь Менск, забілі з-за машыны

158

Зніклая менчанка Таццяна Слонімская знойдзеная забітай. Яе машыну прадалі ў Расею.

Ужо затрыманыя хлопцы з Менску, якіх падазраюць ў жорсткім забойстве, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

- Я яшчэ не ведаю ніякіх падрабязнасцяў, - голас Ганны, дачкі зніклай Таццяны Слонімскай, ледзь чутны. Дзяўчына разам з братам, сваякамі і проста неабыякавымі людзьмі спадзяваліся да апошняга, што Таццяна Іванаўна жывая. За лёс зніклай 50-гадовай менчанкі перажывалі многія, кожны дзень дзесяткі валанцёраў разам з міліцыянтамі, следчымі, пошукава-выратавальным атрадам «Анёл» выязджалі на пошукі. Сваякі нават паабяцалі ўзнагароджанне ў 30 мільёнаў таму, хто дапаможа ў пошуках, але цуду не здарылася. У чацвер, 18 ліпеня, прыйшла страшная вестка: Таццяну Слонімскую знайшлі мёртвай каля вёскі Дварэц Менскага раёна, на целе - нажавыя раненні.

- У выніку своечасова праведзеных следчых дзеянняў і аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў у цесным узаемадзеянні з супрацоўнікамі крымінальнага вышуку МУС атрымалася ўстанавіць і затрымаць асоб, якія падазраюцца ў здзяйсненні злачынства. Затрыманыя - жыхары Менска ва ўзросце ад 20 да 25 гадоў. Праведзенымі першапачатковымі следчымі дзеяннямі ўстаноўлена, што забілі жанчыну, каб завалодаць яе маёмасцю. Каб схаваць сляды злачынства, закапалі труп. Пасля машыну прадалі праз інтэрнэт у Расею. Месцазнаходжанне яе ўстаноўленае, - распавядае афіцыйны прадстаўнік УСК па Менскай вобласці Таццяна Беланог.

Аўтамабіль «Мазда-3» знайшлі ў Расеі

Пакуль следства не ўдакладняе, колькі маладых людзей затрымана.

Нагадаем, бухгалтар з Менска Таццяна Слонімская знікла 3 ліпеня. Жанчына паехала ў госці да сваёй мамы ў Малы Трасцянец, а пакуль тая была на рынку, Таццяна Іванаўна вырашыла з'ездзіць у лес за ягадамі. З таго часу яе ніхто не бачыў. Менчанку забілі з-за аўтамабіля «Мазда-3» 2008 года выпуску. Цела знайшлі ў 20 кіламетрах ад Малога Трасцянца.

Напісаць каментар 158

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках