5 траўня 2024, Нядзеля, 4:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Веласіпедыста кінулі ў «стакан» за заўвагу амапаўцам

143
Веласіпедыста кінулі ў «стакан» за заўвагу амапаўцам

Менчука затрымалі і закавалі ў кайданкі за заўвагу амапаўцам аб парушэнні імі ПДР.

Пра гэта charter97.org паведаміў чытач.

«Увечары 12 чэрвеня мой сын Павел ехаў на веласіпедзе з працы дадому. Скрыжаванне праспекта Незалежнасці і вуліцы Макаёнка ён перасякаў па пазначанай знакамі і разметкай веладарожцы на зялёны сігнал святлафора. Правілы дазваляюць веласіпедыстам перасякаць дарогу па веладарожцы, не злазячы з ровара. З-за павароту вылецеў амапаўскі УАЗік, ледзь яго не збіў. Павел спыніўся, моўчкі выслухаў струмень мацюкоў і паказаў рукой на зялёны святлафор і працягнуў свой шлях. Амапаўцаў гэта неадкладна вывела з сябе: яны дагналі веласіпедыста, перагарадзілі яму дарогу машынай і, некалькі разоў ткнуўшы яго тварам у зямлю, надзелі кайданкі, максімальна зацягнуўшы іх. Затым сын быў закінуты ў машыну разам са сваёй тэхнікай», - піша чытач.

Ён падкрэсліў, што па дарозе амапаўцы абражалі затрыманага і пагражалі расправай.

«У РУУС на Паўла быў складзены пратакол са стандартным тэкстам пра нецэнзурную лаянку і гэтак далей. Потым сына пакінулі ў камеры на ноч. Увогуле, сына я сустракаў ўжо ў судзе, куды яго даставілі пад канвоем. Ён не пагадзіўся з пратаколам, і, як ні дзіўна, яго амаль адразу адпусцілі. Але адбылося гэта толькі таму, што амапаўцы не з'явіліся ў суд. Іх імёны: Канапацкі Зміцер Генрыхавіч і Турчанінаў Андрэй Анатольевіч. Адрас адзін на дваіх: вул. Герояў 120-й дывізіі - 42. Адзначу, што тое, што адбылося, для мяне не стала нечаканасцю, паколькі я добра ведаю, дзе жыву. А вось для сына сітуацыя стала шокам», - дадаў чытач.

Напісаць каментар 143

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках