18 траўня 2024, Субота, 23:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прамвытворчасць за паўгоддзе ўпала на 4,2%

10
Прамвытворчасць за паўгоддзе ўпала на 4,2%

Прамысловая вытворчасць за першае паўгоддзе 2013 года ў параўнанні з тым жа перыядам мінулага года скарацілася на 4,2%.

Такія дадзеныя публікуе сёння Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь.

За першае паўгоддзе беларуская прамысловасць вырабіла тавараў на суму 302 802,9 млрд. руб., за чэрвень 2013 года - на 49 570,3 млрд. руб.

Запасы гатовай прадукцыі на канец перыяду ацэненыя ў 31 263,4 млрд. руб. ці 78,1% да сярэднямесячнага аб'ёму прамысловай вытворчасці.

Нагадаем, на 1 чэрвеня 2013 года складскія запасы склалі 81% сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці або 32,462 трлн. беларускіх рублёў. Відавочна, зніжэнне запасаў дасягнута за кошт скарачэння аб'ёму вытворчасці: для параўнання, аб'ём прамысловай вытворчасці за студзень-травень 2013 года скараціўся ў супастаўных коштах на 3,5% да 253,4 трлн беларускіх рублёў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках