18 траўня 2024, Субота, 13:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Салдаты вайсковай часткі пад Асіповічамі абвясцілі галадоўку?

134
Салдаты вайсковай часткі пад Асіповічамі абвясцілі галадоўку?

Шэраг ваеннаслужачых в/ч 44540 абвясцілі галадоўку ў сувязі з неадэкватнымі паводзінамі камандавання.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў чытач, сябар якога служыць у гэтай частцы.

«У сувязі з непрыстойнымі паводзінамі камандавання вайсковай часткі 44540 Асіповіцкага раёна ваеннага гарадка Лапічы 20 ліпеня шэраг ваеннаслужачых абвясцілі бестэрміновую галадоўку.

Камандаванне часткі прадузята ставіцца да ваеннаслужачых, выказвае сваё неаб'ектыўнае меркаванне, не маючы ніякіх фактаў, а таксама ўсімі сіламі імкнецца пасадзіць вайскоўцаў, якія спрабуюць змагацца за свае правы і правы сваіх таварышаў. Нярэдкімі таксама з'яўляюцца пагрозы завядзення крымінальных спраў без усялякіх падстаў. Камандаванне абвясціла казарменнае становішча - зараз і днём і ноччу ажыццяўляецца татальны кантроль над усімі дзеяннямі салдат. У дзень праводзяць па некалькі ператрусаў асабістых рэчаў і ўсіх магчымых месцаў захоўвання тэлефонаў, зарадных прылад. Ваеннаслужачых прамацваюць з ног да галавы на ранішніх пастраеннях. Пра прычыны таго, што адбываецца, камандаванне не дае адказу», - піша чытач.

Зампаліт вайсковай часткі 44540 Вячаслаў Белякоў дадзеную інфармацыю абверг.

«Не было ніякай галадоўкі. Салдаты служаць у нармальным рэжыме», - паведаміў вайсковец карэспандэнту charter97.org.

Напісаць каментар 134

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках