18 траўня 2024, Субота, 9:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хулігану, які збіў урача-сірыйца, прад'явілі абвінавачванне

27

Яму пагражаюць грамадскія работы, або штраф, або арышт на тэрмін да шасці месяцаў, або пазбаўленне волі на тэрмін да двух гадоў.

Маладому чалавеку, які збіў 6 ліпеня ў электрычцы Орша - Менск урача-сірыйца, прад'яўленае абвінавачванне па ч. 1. арт. 339 («Хуліганства») Крымінальнага кодэкса. Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

Мера стрымання для падазраванага застаецца ранейшай - заключэнне пад варту.

Пасля завяршэння ўсіх следчых дзеянняў справа будзе перададзеная ў суд, піша «Народная воля».

Частка 1 арт. 339 КК РБ кваліфікуецца як наўмысныя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак, выказваюць відавочную непавагу да грамадства, суправаджаюцца прымяненнем гвалту або пагрозай яго ўжывання альбо знішчэннем або пашкоджаннем чужой маёмасці.

У якасці пакарання па гэтым артыкуле могуць быць грамадскія работы, або штраф, або арышт на тэрмін да шасці месяцаў, або пазбаўленне волі на тэрмін да двух гадоў.

Нагадаем, 6 ліпеня ў электрычцы Орша-Менск у раёне ст. Слабада-Сцяпянка малады чалавек з шумнай кампаніі збіў сірыйца, які, як высветлілася пазней, з'яўляецца клінічным ардынатарам адной з бальніц Менска. Следствам ужо ўстаноўлена, што зроблена гэта было беспадстаўна з хуліганскіх памкненняў.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках