17 траўня 2024, Пятніца, 13:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сумар: «Гіпермаркеты разбэшчваюць наш гандаль»

192
Сумар: «Гіпермаркеты разбэшчваюць наш гандаль»

Кіраўнік Брэсцкай вобласці прапаноўвае забараніць выдзяляць зямлю пад гіпермаркеты.

На чарговым пасяджэнні аблвыканкама кіраўнікі рэгіёну выказалі занепакоенасць тым, што ў апошні час у вобласці рэзка ўзрос спажывецкі імпарт. Усё часцей, адпраўляючыся ў гіпермаркеты за пакупкамі, брэстчане аддаюць перавагу таварам імпартнай, а не айчыннай вытворчасці, піша «Вечерний Брест».

На думку першага намесніка старшыні аблвыканкама Міхаіла Юхімука, рост спажывецкага імпарту ў першую чаргу абумоўлены наўмыснай дзейнасцю буйных гандлёвых сетак, якія завозяць больш імпартных тавараў. Пачуўшы гэтую інфармацыю, Канстанцін Сумар заявіў пра неабходнасць спыніць вылучэнне ўчасткаў гандлёвым сеткам для будаўніцтва гіпер-і супермаркетаў, каб яны «не разбэшчвалі наш гандаль». Іншымі словамі, губернатар упэўнены ў тым, што спыненне развіцця сетак буйных крам спыніць і рост спажывецкага імпарту. Дарэчы, сёння ў Брэсце працуе 5 крам «Еўраопт», 7 - «Алмі», 4 - «Родная сторона» і 1 - «Карона».

Кіраўнік рэгіёну таксама падтрымаў прапанову міліцыі і пракуратуры аб увядзенні забароны на начную працу харчовых крам, якія гандлююць спіртнымі напоямі. Падобным чынам мясцовая ўлада з падачы праваахоўных органаў мае намер змагацца з п'янствам.

Напісаць каментар 192

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках