4 траўня 2024, Субота, 0:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генадзь Фядыніч: «Маскі-шоў» і паказуха замест барацьбы з карупцыяй

38
Генадзь Фядыніч: «Маскі-шоў» і паказуха замест барацьбы з карупцыяй

Амаль за 20 гадоў кіравання Лукашэнка так і не здолеў перамагчы карупцыю.

Так старшыня прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзь Фядыніч пракаментаваў сайту charter97.org арышты ў «Белкаапсаюзе».

«Скажу шчыра, што праблема карупцыі існуе. І не толькі ў будаўніцтве, але і ў сістэме аховы здароўя, і ў сістэме вышэйшай адукацыі. Людзі аб ўсім гэтым ведаюць, але пакуль што праз страх не кожны можа адкрыта сказаць, дзе і хто ўзяў, і за што пабудаваў. Лукашэнка дваццаць гадоў таму пачынаў з барацьбы з карупцыяй і гэтым заканчвае. Вельмі шкада, але за дваццаць гадоў можна было навесці парадак», - упэўнены прафсаюзны лідар.

Ён падкрэсліў, каб зрабіць гэта, трэба правесці празрыстыя выбары, каб народ мог выбраць на ўсіх ўзроўнях тых, каму давярае, і ў кожны момант зняць, калі яны не апраўдалі даверу.

«Але ў Беларусі «апраўдвае давер»і здымае ўсіх астатніх адзін чалавек. Пакуль што адбываецца так: узялі аднаго, двух, трох чалавек і толькі. Усе ведаюць, што кошт квадратнага метра жылля завышаны за кошт таго, што ёсць адкаты. Такія паказальныя «маскі-шоў» трэба рабіць, каб давесці, што правіцель не дрэмле, што ён можа і пашкадаваць, і падзякаваць, і пасадзіць у турму. Гэта добры піяр. Але народ ужо не верыць у гэта. Таму да барацьбы з карупцыяй трэба падключаць няўрадавыя арганізацыі і сам народ. А пакуль што адбываліся і адбываюцца падобныя арышты. Але гэта не барацьба з карупцыяй, а паказуха», - мяркуе Генадзь Фядыніч.

Нагадаем, сёння супрацоўнікамі КДБ пры перадачы чарговай часткі хабараў затрыманыя старшыня «Белкаапсаюза» Сідзько Сяргей, начальнік упраўлення капітальнага будаўніцтва «Белкаапсаюза» Калодзежны Зміцер, намеснік начальніка ўпраўлення капітальнага будаўніцтва «Белкаапсаюза» Сізук Э.В., а таксама прадстаўнікі камерцыйных структур.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках