18 траўня 2024, Субота, 22:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы хочуць купіць «Трансавіяэкспарт»

4
Расейцы хочуць купіць «Трансавіяэкспарт»

Расейскі інвестар зацікавіўся беларускім авіяперавозчыкам грузаў ААТ «Авіякампанія Трансавіяэкспарт».

Але яго ўмовы пакуль не задавальняюць беларускі ўрад, паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» віцэ-прэм'ер Анатоль Калінін.

«Ёсць цікавасць да кампаніі «Трансавіяэкспарт», - сказаў А. Калінін, адказваючы на пытанне пра перспектывы прыцягнення стратэгічных інвестараў на беларускія авіяпрадпрыемствы. Ён удакладніў, што актывам зацікавіўся інвестар з Расеі.

«Мы пакуль вывучаем, ацэньваем», - сказаў віцэ-прэм'ер. У той жа час ён заявіў, што ўрад не задавальняе гатоўнасць расейскага інвестара ўзяць на сябе абавязацельства па захаванні профілю дзейнасці кампаніі толькі на 2 гады. Акрамя таго, у бакоў няма адзінага меркавання аб кошту актыву. «Наша пазіцыя такая, што ацэнка кошту маёмасці кампаніі прыніжаная», - сказаў А. Калінін.

Віцэ-прэм'ер адзначыў, што Беларусь нацэленая захаваць аператара авіягрузаперавозак. «Мы не павінны страціць гэты бізнес, а, наадварот, павінны развіваць яго, у тым ліку з удзелам інвестара», - канстатаваў суразмоўца агенцтва.

Закранаючы прыцягненне стратэгічнага інвестара ў «Белавія», ён сказаў, што пакуль маюцца «ненастойлівыя прапановы». У прыватнасці, па словах віцэ-прэм'ера, зацікаўленасць дэманстравалі кампаніі з Расеі і ААЭ, але «канкрэтных прапановаў, каб сесці за стол перамоваў і абмяркоўваць, пакуль няма».

Авіякампанія «Трансавіяэкспарт» (99,88% акцый належыць дзяржаве, астатняе - работнікам) працуе на рынку авіяцыйных перавозак грузаў c 1992 года. Кампанія прадастаўляе паслугі па выкананні чартэрных рэйсаў па перавозцы грузаў авіяцыйным транспартам, арэндзе паветраных судоў. Паветраны парк складаецца з 13 самалётаў Іл-76, маецца ўласная тэхнічная база для іх абслугоўвання. Аэрапорт базавання авіякампаніі - Нацыянальны аэрапорт Менск. Авіякампанія мае філіял у ААЭ. У адпаведнасці з размешчанай на сайце авіякампаніі інфармацыяй яна вядзе пошук інвестара з мэтай мадэрнізацыі паветранага парка, пераходу на новыя тыпы самалётаў і развіцця базы па тэхнічным абслугоўванні паветраных судоў іншых авіякампаній.

У ліпені бягучага года дырэктар дэпартамента па авіяцыі Мінтранса Беларусі Уладзімір Косцін заявіў, што пасля акцыянавання РУП «Нацыянальная авіякампанія «Белавія» плануецца прадаць акцыі стратэгічнаму інвестару з захаваннем кантрольнага пакета ў дзяржавы. Пераўтварэнне дзяржпрадпрыемства ў ААТ запланавана на 2013 год. 1 кастрычніка праект пераўтварэння павінен быць прадстаўлены ў Дзяржаўны камітэт па маёмасці.

«Белавія» створаная 5 сакавіка 1996 года, з'яўляецца найбуйнейшым авіяперавозчыкам Беларусі. Кампанія базуецца ў Нацыянальным аэрапорце Менск і ажыццяўляе рэгулярныя рэйсы ў 42 аэрапорта краін Еўропы і Азіі. Флот авіякампаніі налічвае 21 паветранае судна (шэсць Boeing-737/500, шэсць Boeing-737/300, два Embraer 175, чатыры CRJ-100 / CRJ-200, тры Ту-154М). За першае паўгоддзе 2013 года авіякампаніяй было перавезена 643,7 тыс. пасажыраў і 967 тон грузу і пошты, што на 26,8% і 15,6% адпаведна больш, чым за 6 месяцаў у 2012 годзе.

Фота: airplane-pictures.net

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках