18 траўня 2024, Субота, 19:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўніца БКК пасля прызначэння выдаліла фота ў купальніку з «Аднакласнікаў»

66

Прызначэнне Алены Кудравец на пасаду генеральнага дырэктара Беларускай калійнай кампаніі стала нечаканасцю для многіх эканамічных аглядальнікаў.

Былы дырэктар арганізацыі Валерый Іваноў, які заняў месца намесніка кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта, саступіў крэсла калезе з Салігорску ўчора. Да гэтага прызначэння Алена Кудравец займала пасаду намесніцы генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях і лагістыцы ААТ «Беларуськалій», піша «Салiдарнасць».

Як распавялі некалькі супрацоўнікаў салігорскага аб'яднання, Алена Кудравец з'яўляецца прафесіяналам сваёй справы:

«Яна маладая, амбітная і, ключавое, - сур'ёзны спецыяліст, які вельмі добра ведае сваю справу. Бо проста так, у тым ліку на нашым прадпрыемстве, такую пасаду не заняць.

Першы дзень у новай кіраўніцы БКК, якая стала ўжо пазнавальнай у Байнэце дзякуючы асабістым фатаграфіям у сацыяльных сетках, пачаўся з працоўнай нарады».

«Сёння ў Алены Пятроўны першы дзень на пасадзе. На працоўным месцы яна пакуль не з'яўлялася. Магчыма, будзе пасля абеду. На сёння запланаваны яе ўдзел у працоўнай нарадзе БКК», -сказалі ў офісе кампаніі ў пятніцу каля поўдня.

Алена Кудравец скончыла Старобінскую школу-гімназію імя Гуляева. Вышэйшую адукацыю атрымала на юрыдычным факультэце БДУ, пасля чаго працавала на ААТ «Беларуськалій».

У Алены Кудравец ёсць профілі ў сацыяльных сетках «Фэйсбук» і «Аднакласнікі». Мяркуючы па тым, што піша на сваіх старонках новая кіраўніца БКК, у сферы яе інтарэсаў - мода, кулінарыя і здаровае харчаванне. Асаблівай актыўнасці ў сацыяльных сетках не назіраецца: у профілі ўсяго тры фатаграфіі.

Хоць тыя ж «Аднакласнікі» сцвярджаюць, што 26 лiпеня Алена Кудравец была на сайце ў 11 гадзін раніцы. Мабыць, пасля таго як журналісты выявілі фота новага гендырэктара БКК у купальніку, яна пайшла іх выдаліць са сваёй старонкі.

Напісаць каментар 66

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках