15 траўня 2024, Серада, 8:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бел-чырвона-белыя сцягі на Партызанскім праспекце ў Менску

17

Моладзевыя актывісты правялі акцыю напярэдадні Дня Незалежнасці Беларусі.

Падчас акцыі былі затрыманыя карэспандэнт і відэааператар БелаПАН Захар Шчарбакоў і Андрэй Корсак, фотакарэспандэнт газеты «Наша Нiва» Сяргей Гудзілін, а таксама актывісты моладзевай арганізацыі «Альтэрнатыва» Алег Корбан, Дзмітрый Сільчанка, Алег Кераль і Вольга Бурневіч.

Бело-красно-белые флаги на Партизанском проспекте в Минске. Фото: «Наша Нiва»

Праз некалькі гадзін журналісты і актывістка моладзевай арганізацыі «Альтэрнатыва» Вольга Бурневіч былі адпушчаныя на волю. Ва УУС Партызанскага раёна застаюцца тры ўдзельнікі несанкцыянаванай акцыі з выпадку прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі: Алег Корбан, Зміцер Сільчанка і Алег Кераль. Хутчэй за ўсё, іх прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці, піша БелаПАН.

Нагадаем, 27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце. Гэты важны для нашай дзяржавы дакумент стаў першым афіцыйным крокам да незалежнасці Беларусі.

Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце абвясціла «поўны дзяржаўны суверэнітэт Рэспублікі Беларусь як вяршэнства, самастойнасць і паўнату дзяржаўнай улады рэспублікі ў межах яе тэрыторыі, правамоцнасць яе законаў, незалежнасць рэспублікі ў знешніх стасунках».

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках