14 траўня 2024, aўторак, 4:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Volkswagen пратараніў трактар «Беларусь» у Кіеве

7
Volkswagen пратараніў трактар «Беларусь» у Кіеве

Ад прычэпа трактара адвалілася кола, а легкавушка ператварылася ў груду металалому.

Аварыя здарылася ў пятніцу ноччу на праспекце Камарова ва ўкраінскай сталіцы, піша «Комсомольская правда».

Як распавядаюць відавочцы, аўтамабіль Volkswagen Touareg на велізарнай хуткасці ляцеў па праспекце Камарова ад цэнтра ў кірунку Вялікай Акруговай. Чаму кіроўца не заўважыў на дарозе трактар, не вядома, але ён нават не думаў тармазіць і на поўным ходзе пратараніў прычэп, гружаны друзам.

У выніку, у прычэпа вырвала колы, і ён перакуліўся. Ад дарагой іншамаркі зусім нічога не засталося.

«Калі я выйшаў з трактара, і паглядзеў што адбылося, нават спачатку не зразумеў, што гэта за машына мяне дагнала», - кажа трактарыст.

Калі прыехала хуткая, аказалася, што ў салоне Volkswagen знаходзіліся тры маладыя хлапцы. Усіх іх адправілі ў рэанімацыю.

Падчас следства высветлілася, што трактар рухаўся ў другой паласе, так як трэцяя была занятая прыпаркаванымі машынамі. Са слоў кіроўцы, у яго машыны гарэлі як габарыты, так і дадатковыя фары.

Ідзе следства.

Фото Николая Шинкаря
Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках