13 траўня 2024, панядзелак, 14:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Партыя Саакашвілі вылучыла свайго кандыдата ў прэзідэнты Грузіі

4
Партыя Саакашвілі вылучыла свайго кандыдата ў прэзідэнты Грузіі

Ім стане 41-гадовы Давід Бакрадзэ.

Грузінская партыя «Адзіны нацыянальны рух», якую ўзначальвае адыходзячы прэзідэнт Міхаіл Саакашвілі, назвала свайго кандыдата на гэтую пасаду на выбарах, што адбудуцца 27 кастрычніка. Ім стаў былы старшыня парламента Давід Бакрадзэ.

АНР, са слоў Бакрадзэ, «цяпер трансфармуецца», улічаны ўсе дапушчаныя раней памылкі, піша NEWSru.com.

Кіруючая ў краіне кааліцыя «Грузінская мара» назвала кандыдатам у прэзідэнты Георгія Маргвелашвілі, былога віцэ-прэм'ера і міністра адукацыі.

Аб удзеле ў выбарах таксама заявілі лідар партыі «Дэмакратычны рух - Адзіная Грузія» Ніно Бурджанадзэ, лідар Лейбарысцкай партыі Грузіі Шалва Нацелашвілі, кіраўнік палітабъяднання «Хрысціянска-дэмакратычны рух» Георгій Таргамадзэ, прадстаўнік партыі «За справядлівую Грузію» Сярго Джавахадзе.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках