3 траўня 2024, Пятніца, 20:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктар Івашкевіч: Эскадроны смерці вяртаюцца

22
Віктар Івашкевіч: Эскадроны смерці вяртаюцца

Няма ніякіх сумневаў, што ў выкраданні Наталлі Шэлег і актывістак FEMEN удзельнічалі адны і тыя ж людзі.

Пра гэта заявіў каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Віктар Івашкевіч, каментуючы сайту charter97.org выкраданне дачкі лідара бабруйскіх прадпрымальнікаў Вячаслава Шэлега.

«Справа ў тым, што калі да гэтага былі пагрозы, якія тычыліся палітычнай і грамадскай дзейнасці яе бацькі, то выкраданне ажыццяўляюць тыя, хто пагражаў. А патрабаваць спыніць выступаць супраць існуючага рэжыму могуць толькі прыхільнікі гэтага рэжыму. І зноў жа, яны без указання зверху нічога не робяць, гэта іх характэрная рыса. Можна толькі здагадвацца з якой «вышыні» аддаваўся гэты загад. Магчыма, што зверху сказалі прыняць меры, а ўжо на месцы вырашалі, якім чынам гэта рабіць», - лічыць палітык.

Ён падкрэсліў, што вываз у лес, абмазванне фарбай ужо было ажыццёўлена працаўнікамі спецслужбаў супраць FEMEN, калі яны прыязджалі ў Беларусь, толькі тады было яшчэ галенне адной з актывістак.

«Зыходзячы з гэтага, можна сказаць, што ідзе серыя злачынстваў спецслужбаў, а знайсці таго, хто гэта рабіў, зараз будзе цяжка. Але ў любым выпадку, на пытанне пракуратуры і Следчага камітэта, каго вы падазраяце, трэба сказаць: спецслужбы і адміністрацыю Лукашэнкі», - адзначыў каардынатар «Еўрапейскай Беларусі».

Ён дадаў, што, здзяйсняючы падобнае, спецслужбы не выкарыстоўваюць не толькі форму і пасведчанні, але яны нават не выкарыстоўваюць так званыя легальныя метады рэпрэсій, а ідуць фактычна на крымінал.

«Сёння вывезлі ў лес і абмазалі фарбай, а заўтра там і закапалі. І тут вельмі выразна бачны почырк эскадронаў смерці, якія вяртаюцца да адкрытых і жорсткіх метадаў. Хутчэй за ўсё, пасля выкрадання быў дадзены загад прыціхнуць. Яны выкарыстоўваліся супраць крымінальных аўтарытэтаў і бізнесменаў, супраць людзей, якія на дадзены момант лічацца шкоднымі і нядобранадзейнымі. Ёсць мноства прыкладаў няправага ціску. Проста застаўся адзін крок, каб вярнуцца да радыкальных мер», - падсумаваў Віктар Івашкевіч.

Нагадаем, 27 ліпеня была выкрадзеная і збітая 16-гадовая дачка бабруйскага прадпрымальніка і грамадскага актывіста Вячаслава Шэлега Наталля.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках