19 траўня 2024, Нядзеля, 17:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапарламент ухваліў далучэнне Латвіі да еўразоны

20
Еўрапарламент ухваліў далучэнне Латвіі да еўразоны

Еўрапарламент у сераду ўхваліў далучэнне Латвіі да еўразоны.

За гэтае рашэнне прагаласавалі 613 дэпутатаў, супраць - 67.

Дэпутат Еўрапарламента, член Камітэта па эканоміцы і манетарных справах і дакладчык па пытанні аб увядзенні еўра ў Латвіі Буркхард Бальц падкрэсліў, што Латвія шмат чаго зрабіла, каб быць прынятай у еўразону, перадае «Інтэрфакс».

«Па-мойму, намаганням Латвіі варта было надаць больш увагі. Я вельмі рады, што Латвія, магчыма, далучыцца да еўразоны з 1 студзеня 2014 года», - адзначыў ён.

Канчатковае рашэнне аб запрашэнні Латвіі ў еўразону будзе прынята 9 ліпеня на сходзе міністраў фінансаў краін ЕЗ.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках