16 траўня 2024, Чацвер, 15:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Начная пагоня са стральбой у Гародні (Відэа)

42

Гродзенскія даішнікі вымушаныя былі арганізаваць пагоню і страляць па колах, каб затрымаць аўтамабіль, які не спыніўся па патрабаванні.

Як паведамляе прэс-служба ДАІ Гродна, на скрыжаванні вуліц Дзяржынскага і Мясніцкай кіроўца Фольксваген Б4 не выканаў патрабаванне спыніцца, пасля чаго паспрабаваў схавацца, манеўруючы па горадзе і затым выехаўшы за межы абласнога цэнтра.

У пагоні ўдзельнічалі чатыры экіпажа ДАІ. Супрацоўнікі пастаянна патрабавалі, каб кіроўца Пасата спыніўся, але той не рэагаваў. Пасля папераджальных стрэлаў у паветра, якія таксама не прымусілі кіроўцу спыніцца, былі зробленыя прыцэльныя стрэлы ў колы. З прабітымі абодвума заднімі коламі, парушальнік спыніўся і паспрабаваў бегчы ў лес, але быў затрыманы.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках