5 траўня 2024, Нядзеля, 6:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску гарэў бізнес-цэнтр Чыжа

76

(абноўлена - 15:55) У бізнес-цэнтры лукашэнкаўскага алігарха ў Кунцаўшчыне адбыўся пажар.

Пра гэта паведаміў у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» журналіст Ягор Марціновіч. Таксама ён размясціў фотаздымак пажару. На ім відаць, што над 22-павярховым будынкам, які будуецца на скрыжаванні вуліц Прытыцкага і Кунцаўшчына падымаецца густы слуп дыму.

Журналіст напісаў, што ўзгаранне ўдалося даволі хутка ліквідаваць.

Будынак, у якім адбыўся пажар, знаходзіцца на тэрыторыі комплексу Green City. Яго узводзіць «Магнус груп», створаная на базе філіяла «Будаўнічае ўпраўленне» ТАА «Трайпл» і літоўскіх будаўнічых арганізацый. Праект разлічаны да канца 2014 года. За гэты час павінны быць узведзеныя 22-павярховы бізнес-цэнтр з гасцініцай, якая зойме чатыры паверхі будынка і гіпермаркет плошчай 13,8 тысяч кв. м. Паркоўка разлічаная на 1850 машына-месцаў.

Алігарх Юрый Чыж, які знаходзіцца ў спісе неўязных у ЕЗ за сувязі з рэжымам Лукашэнкі, атрымаў пад забудову самыя «смачныя» тэрыторыі ў Менску. Толькі ў мікрараёне Каменная горка яго кампаніі вядуць працы на трох пляцоўках. Раней алігарх атрымаў пад забудову дарагія ўчасткі ў цэнтры беларускай сталіцы. Сярод іх - пляцоўка на беразе Свіслачы, дзе вырас гіганцкі комплекс «У Траецкага», які, на думку многіх архітэктараў, знявечыў панараму Траецкага прадмесця.

Напісаць каментар 76

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках