3 траўня 2024, Пятніца, 7:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Вконтакте» верне музыку

4
«Вконтакте» верне музыку

Адміністрацыя «Вконтакте» пачала перамовы з буйнымі гуказапісвальнымі кампаніямі аб вяртанні іх музыкі на свае старонкі.

Пра гэта паведамляе газета «Ведомости» са спасылкай на заснавальніка і генеральнага дырэктара сацыяльнай сеткі Паўла Дурава.

«Вконтакте» вядзе перамовы з Sony Music, Warner Music і Universal Music. Яны шукаюць кампрамісны варыянт, пры якім карыстальнікі маглі б легальна слухаць музыку, а лэйблы - зарабляць на гэтым. Дураў заявіў, што «ўжо ў бліжэйшыя месяцы мы ўбачым пазітыўныя змены ў гэтай сферы».

Два ананімных прадстаўніка музычнай індустрыі пацвердзілі, што лэйблы сапраўды вядуць перамовы з «Вконтакте». Пры гэтым прадстаўнікі Sony Music Entertainment Russia і Gala Records, які належыць Warner Music, адмовіліся каментаваць заяву Дурава. Гендырэктар Universal Music Russia Дзмітрый Конаў таксама не стаў пацвярджаць інфармацыю аб перамовах, але заявіў, што сацыяльная сетка павінна плаціць праваўладальнікам долю рэкламных прыбыткаў.

Дураў, у сваю чаргу, падкрэсліў, што «Вконтакте» на музыцы нічога не зарабляе, так як на старонцы аўдыёзапісаў не размяшчаецца рэклама. Пры гэтым ён упэўнены, што выдаленне песень прыводзіць да падзення іх легальных продажаў. Як менавіта ў выніку сацсетка будзе плаціць праваўладальнікам за легальную музыку, пакуль невядома, бо перамовы знаходзяцца на ранняй стадыі.

Нагадаем, ачысціць сацыяльную сетку «Вконтакте» ад нелегальнага кантэнту запатрабавалі буйныя музычныя лэйблы - Sony Music, Universal Music Group і Warner Music Group.

У той жа час, многія артысты выказаліся за тое, каб іх песні засталіся ў сацыяльнай сетцы. Сярод іх - і беларускі гурт «Ляпіс Трубяцкі».

«Гэта не артысты звяртаюцца да адміністрацыі «Вконтакте», а іх лэйблы. Яны думаюць пра тое, як бы атрымаць сваю частку грошай за творчасць артыстаў», - паведамілі лідары гурта «Ляпіс Трубяцкі».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках