3 траўня 2024, Пятніца, 7:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Службы таксі: Катастрафічна не хапае машын

20
Службы таксі: Катастрафічна не хапае машын

З-за змен правіл выкарыстання таксометраў палове пасажыраў прыходзіцца адмаўляць у паездках.

Пачынаючы з гэтага месяца таксісты не могуць вазіць пасажыраў, калі ў іх у машыне стаіць таксометр старога ўзору.

Адзіны таксометр, які адпавядае зараз патрабаванням заканадаўства, называецца «БелТАКС». Але замяніць яго паспелі далёка не ўсе жадаючыя, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

- Тым, хто ўставаў на чаргу ў траўні, паабяцалі прадаць новыя таксометры не раней жніўня - верасня, - распавяла намеснік дырэктара службы таксі Алена Вялічка. - Сёння мы як дыспетчарская пакутуем ад адсутнасці неабходнай колькасці аўтамабіляў. На сённяшні дзень у нас парадку 17 - 18% кіроўцаў адмовіліся працаваць і здалі сім-карту, многія іншыя таксама вымушаныя знаходзіцца ў прастоі, чакаць чаргі на таксометры. Як кажа вытворца, замоваў занадта шмат і на ўсіх таксометраў не хапае. Таму ў бліжэйшыя два-тры месяцы многія таксісты проста не змогуць працаваць. Бо, калі прыйдзе праверка, таксіст заплаціць каля дзесяці мільёнаў рублёў штрафу.

- Ці азначае гэта, што пасажырам цяпер цяжка будзе выклікаць таксі?

- Так, у нас не хапае машын, і 50% пасажыраў мы адмаўляем. Вось, напрыклад, 3 лiпеня быў самы сапраўдны калапс.

Дарэчы, па горадзе зараз ездзяць у асноўным маладыя таксісты.

- Я прыйшоў працаваць у таксі два гады таму, - распавядае Андрэй. - Тады ўжо ішлі чуткі пра тое, што таксометры прыйдзецца мяняць. Я адразу вырашыў купіць новы. Заплаціў тады за яго мільён трыста рублёў. Увогуле многія мае знаёмыя таксісты зараз працягваюць працаваць: хтосьці купіў таксометр у спекулянтаў утрая даражэй, у некаторых, як у мяне, патрэбны таксометр ужо стаяў, а хтосьці працуе цяпер нелегальна. Але я думаю, праблема хутка вырашыцца. А вось хто будзе працаваць у таксі ў наступным годзе, калі ўвядуць забарону на аўтамабілі, старэйшыя васьмі гадоў, незразумела. У нас жа ў краіне амаль увесь парк аўтамабіляў старэйшыя за дзесяць гадоў. Хутчэй за ўсё, усе пачнуць працаваць нелегальна.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках