3 траўня 2024, Пятніца, 12:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грабоўскі назваў трэнера клуба НХЛ ідыётам

16
Грабоўскі назваў трэнера клуба НХЛ ідыётам

Форвард зборнай Беларусі па хакеі Міхаіл Грабоўскі ў інтэрв'ю TSN назваў ідыётам галоўнага трэнера клуба НХЛ «Таронта Мэйпл Ліфс» Рэндзі Карлайла.

Такім чынам беларус адрэагаваў на тое, што клуб, дзе ён выступаў з 2008 года, вырашыў пазбавіцца ад яго, піша Lenta.ru.

Грабоўскі заявіў, што яму падабалася гуляць у «Таронта», у тым ліку, з-за добрых заўзятараў. Па словах хакеіста, у апошні сезон ён не адчуваў падтрымкі з боку Карлайла, з-за чаго ў яго ўзнікалі цяжкасці. «Так, я не забіваў галы. Мне трэба працаваць над гэтым, я ведаю. Але калі адчуваеш падтрымку трэнера, то поспех прыйдзе», - дадаў хакеіст.

Сезон-2012/13 стаў горшым для Грабоўскага ў плане выніковасці. У 48 гульнях рэгулярнага чэмпіянату беларус набраў 16 (9+7) ачкоў, а ў сямі матчах Кубка Стэнлі форвард адзначыўся двума галявымі перадачамі. Падчас лакаўту Грабоўскі гуляў за маскоўскі ЦСКА.

4 ліпеня стала вядома, што «Таронта» выкупіў кантракт 29-гадовага Грабоўскага, які дзейнічаў да 2017 года. Клуб абавязаўся выплаціць беларусу за восем гадоў 14,33 мільёна даляраў (па 1,79 мільёна даляраў у год).

Акрамя «Таронта», беларус у НХЛ гуляў за «Манрэаль Канадыенс». Таксама ён выступаў за маскоўскае «Дынама» і ніжнекамскі «Нафтахімік».

Са зборнай Беларусі форвард прыняў удзел у чэмпіянатах свету 2005, 2006, 2008, 2009 і 2011 гадоў.

Фота: РІА «Новости»

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках