3 траўня 2024, Пятніца, 9:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апошняе слова Варламава: Трымаюсь з апошніх сіл

28
Апошняе слова Варламава: Трымаюсь з апошніх сіл

Беларускі мадэльер Аляксандр Варламаў выступіў з апошнім словам у судзе.

Аляксандр Варламаў разлічвае на гуманны прысуд суда і заяўляе, што яго праектам «Млын моды» ганарацца нават у турме.

«Я спадзяюся на гуманны прысуд, каб я мог дажыць жыццё ў сваёй сям'і», - сказаў Варламаў у пятніцу падчас свайго апошняга слова ў судзе, перадае «Інтэрфакс-Захад».

«Я трымаюся з апошніх сіл, каб дачакацца гуманнага прысуду», - працягнуў Варламаў.

Суддзя паведаміла, што абвяшчэнне прысуду па гэтай справе прызначанае на 23 ліпеня, на 11:00.

У сваім апошнім слове мадэльер таксама адзначыў, што яго праектам «Млын моды» «ганарацца нават у турме - мяне падтрымліваюць і супрацоўнікі, і зняволеныя».

«Я арыштаваны, але «Млын моды» існуе. Спрабавалі прыбраць «Млын», але не выйшла, а колькі б цэнтраў моды можна было пабудаваць у краіне на грошы, выдаткаваныя на правядзенне следства па маёй справе», - сказаў Варламаў. Пры гэтым ён падкрэсліў: «Я ганаруся сваёй працай, як ганарацца ёю многія людзі, якія пішуць лісты мне ў турму».

Падчас свайго апошняга слова ў судзе Варламаў неаднаразова аперыраваў да цытат з Бібліі, зачытваючы вытрымкі з паслання да Карынфянаў святога апостала Паўла. Ён распавёў, што падчас сваёй працы на праекце «Млын моды» яму «даводзілася, як воіну, быць на сваім утрыманні».

Варламаў прывёў таксама вытрымку з Бібліі аб змаўчанні, сказаўшы пры гэтым, што «змаўчанне не ёсць хлусня». «Што б адбылося, калі б у свеце ўся інфармацыя стала раптам адкрытай, пра ўсе падзеі і пра ўсіх людзей. Змог бы тады існаваць свет?» - задаў пытанне абвінавачаны.

Ён падкрэсліў, што ў яго падчас праекта «Млын моды» «не было зарплаты, яе не было і ў людзей, якія працавалі на маім праекце». «Мне даводзілася адшукваць сродкі на існаванне праекта, дзесьці выпрошваць», - працягнуў Варламаў.

«Грошай не было, дапамогі ад БДУ і ад Мінадукацыі не было, а якім чынам можна было існаваць праекту і якім чынам пасля ў Беларусі з'явілася шмат дызайнераў», - спытаў мадэльер. Пры гэтым ён адзначыў: «Калі мы працавалі за мяжой, мы працавалі за сваю краіну».

Варламаў па вырашэнні суддзі прамаўляў сваё апошняе слова седзячы. Ён прыйшоў на суд з кійком.

Нагадаем, дзяржабвінаваўца папрасіў суд прызнаць Варламава вінаватым ва ўхіленні ад выплаты падаткаў і эканамічных злоўжываннях і прысудзіць да 5-ці гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Варламаў быў арыштаваны ў траўні 2011 года, яму было прад'яўленае абвінавачванне па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса - па ч. 4 арт. 209 КК (махлярства ў асабліва буйным памеры), ч. 3 арт. 210 КК (крадзеж у буйным памеры шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі), ч. 2 арт. 211 КК (прысваенне маёмасці), ч. 1 арт. 243 КК (ухіленне ад выплаты падаткаў), ч. 3 арт. 424 КК (злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі).

Па дадзеных следства, агульная матэрыяльная шкода, прычыненае злачыннымі дзеяннямі Варламава, склала каля Br1,2 млрд.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках