3 траўня 2024, Пятніца, 16:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пракурор патрабуе для Навальнага шэсць гадоў калоніі

28
Пракурор патрабуе для Навальнага шэсць гадоў калоніі

Дзяржабвінаваўца запатрабаваў узяць пад варту аднаго з лідараў расейскай апазіцыі прама ў зале суда.

Пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму і штрафу для апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага і экс-дырэктара ТАА «Вяцкая лясная кампанія» Пятра Афіцэрава пракурор Сяргей Багданаў запатрабаваў за растрату маёмасці прадпрыемства «Кіраўлес», перадае ІТАР-ТАСС.

Пра гэта дзяржаўны абвінаваўца заявіў у Ленінскім судзе Кірава ў ходзе спрэчак бакоў.

На яго думку, віна падсудных цалкам даказаная ў судовым разглядзе. «Меру стрымання змяніць, узяўшы іх пад варту ў зале суда», - сказаў пракурор.

Пракуратура просіць прызначыць падсудным штраф у памеры 1 млн рублёў кожнаму, а арыштаваную маёмасць звярнуць у даход дзяржаве.

Пракурор адзначыў, што абвінавачанне прымае пад увагу станоўчыя характарыстыкі падсудных, наяўнасць у іх на ўтрыманні малалетніх дзяцей, адсутнасць абцяжарвальных абставінаў. Аднак з улікам кваліфікацыі злачынства, лічыць немагчымым прымяненне да іх ўмоўнага пакарання або прызначэнне тэрміну ніжэй ніжэйшай мяжы.

«Лічым, што гэтае пакаранне з'яўляецца справядлівым і суразмерным зробленаму, а таксама паслужыць урокам іншым», - сказаў на заканчэнне пракурор.

Прадстаўнік пацярпелага цалкам пагадзіўся з пазіцыяй абвінавачвання. Раней пракуратура папрасіла суд вынесці абвінаваўчы прысуд.

Сам Аляксей Навальны ў судзе заявіў, што яго абылгаў экс-дырэктар «Кіраўлеса» пасля таго, як апазіцыянер выявіў факты карупцыі на прадпрыемстве.

Апазіцыянер не быў здзіўлены выступленнем пракурора. «А што можна было яшчэ чакаць? Думаю, дадуць гадоў 5 або 6», - сказаў Навальны падчас перапынку ў пасяджэнні.

Аляксей Навальны - юрыст, вядомы блогер, стваральнік антыкарупцыйнага праекта «РасПіл». Аднак больш за ўсё Навальный вядомы сваёй апазіцыйнай дзейнасцю. У кастрычніку мінулага года ён узначаліў «Каардынацыйную раду апазіцыі».

Вядомы блогер неаднаразова крытыкаваў расейскія ўлады. У прыватнасці, ён казаў пра тое, што расейскія ўлады прытрымліваюцца прыкладу беларускага дыктатара.

У чэрвені Аляксея Навальнага вылучылі кандыдатам на выбарах мэра Масквы, пазней ён прадставіў сваю перадвыбарчую праграму.

Фота: Владимир Смирнов/ИТАР-ТАСС

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках